Ліс (герб)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ліс
Дэталі

Ліс, Мзура (польск.: Lis, Lisy, Lisowie, Bzura, Mzura, Murza, Strempacz, Orzi-Orzi, Vulpis) — шляхецкі герб. Яго выкарыстоўвалі больш як 200 родаў Беларусі, Літвы, Украіны і Польшчы. Вядомы з пачатку XIII стагоддзя, у Вялікім Княстве — пасля Гарадзельскай уніі 1413 года.

Сярод родаў, якія карысталіся рознымі адменамі гербу «Ліс», Сапегі і Ваньковічы.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У чырвоным полі срэбная, двойчы перакрыжаваная страла. Кляйнот — над верхам кароны верхняя палова чырвонай лісіцы.

Варыянты[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджанне гербу Ліс князёў Сапегаў
  • Ліс I: у чырвоным полі — срэбная страла без апярэння, двойчы перакрыжаваная. Кляйнот — палова чырвонай лісіцы. Чырвона-срэбная аблямоўка  (англ.).
  • Ліс II: страла мае залаты колер.
  • Ліс III: срэбная страла перакрыжаваная два з паловай разы (без правага ніжняга ramienia); другая папярочная бэлька даўжэйшая за астатнія.
  • Ліс IV: страла перакрыжаваная адзін раз. Кляйнот — тры страусіныя пер'і.
  • Ліс V: страла перакрыжаваная тройчы, канцы папярочных белек пашыраюцца да нізу. Кляйнот — тры страусіныя пер'і.
  • Ліс VI: страла перакрыжаваная двойчы, у навершы княжацкая мітра.
  • Ліс VII: у чырвоным полі срэбнай падкова — двойчы перакрыжаваная срэбная страла. Кляйнот — срэбны лебедзь.
  • Ліс VIII: страла перакрыжаваная знізу (з пячаткі 1282).
  • Ліс IX: страла ўгару, перакрыжаваная адзін раз, без апярэння.
  • Ліс X: рагаціна шыпамі ўгару, двойчы перакрыжаваная, ніжняя перакладзіна даўжэйшая.

З'яўленне[правіць | правіць зыходнік]

Паводле легенды, у 1058 годзе Казімір Аднавіцель ў пагоні за літвінамі і яцвягамі, што пустошылі край, дайшоў да Сахачава. Высланы на разведку атрад салдат на чале з рыцарам з роду Лісаў натрапіў на вялікі атрад непрыяцеля. Спрабуючы паклікаць на дапамогу, рыцар стрэліў высока ўгору падпаленай стралою. Неўзабаве падышло падмацаванне, і атакаваны з двух бакоў праціўнік быў лёгка пераможаны.

Удзячны Казімір у памяць пададзенага сігналу пра дапамогу надаў рыцару герб са стралой у тарчы. Яго родавы знак — ліс — быў змешчаны ў кляйноце.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]