Міхаіл Паўлавіч Мебш
Міхаіл Паўлавіч Мебш | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 мая 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 сакавіка 1944 (22 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Званне | чырванафлоцец |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Сувязі | Альшанцы |
Міхаіл Паўлавіч Мебш (25 мая 1921 — 27 сакавіка 1944) — чырванафлоцец Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Міхаіл Мебш нарадзіўся 25 мая 1921 года ў горадзе Бабруйск[1]. Да вайны працаваў у калгасе. У 1941 годзе Мебш быў прызваны на службу ў Ваенна-марскі флот СССР. З мая 1943 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да сакавіка 1944 года чырванафлоцец Міхаіл Мебш быў разведчыкам разведвальнага ўзвода 384-га асобнага батальёна марской пяхоты Адэскай ваенна-марской базы Чарнаморскага флоту. Вызначыўся падчас вызвалення Мікалаева[2].
У складзе дэсантнай групы Канстанціна Альшанскага Мебш у сакавіку 1944 года высадзіўся ў Мікалаеўскім рачным порце і на працягу двух сутак прыняў актыўны ўдзел у адбіванні васемнаццаці варожых контратак. 7 сакавіка 1944 года Мебш загінуў у баі практычна з усімі сваімі таварышамі, аднак альшанцы паспяхова выканалі баявую задачу, знішчыўшы каля 700 нямецкіх салдат і афіцэраў і вялікую колькасць баявой тэхнікі. Пахаваны ў Скверы 68-мі дэсантнікаў у Мікалаеве[2].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 20 красавіка 1945 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства» чырванафлоцец Міхаіл Мебш пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна і медалём «За адвагу»[2].
Зноскі
- ↑ Паводле адных дадзеных з’яўляецца ўкраінцам, выхадцам з сяла Падалянскае, сучаснага Дэражнянскага раёна Хмяльніцкай вобласці, паводле іншых — беларусам, выхадцам з горада Бабруйск, сучаснай Магілёўскай вобласці
- ↑ а б в Міхаіл Паўлавіч Мебш на сайце «Героі краіны»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
- Медведев Н. Я. Нас было 68. — М., 1966.
- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-и т. Т. 5. Биографический справочник /Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) [и др.]. — Мн.: Изд-во «Бел. Сов. энциклопедия» им. П. Бровки, 1981. — 760 с., ил.