Перайсці да зместу

Навігацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Навігацыя (navigatio, ад navigo — плыву на судне):

  1. Мараплаўства, суднаходства.
  2. Перыяд часу ў годзе, калі па мясцовых кліматычных умовах магчымае суднаходства.
  3. Асноўны раздзел суднакіравання, ў якім распрацоўваюцца тэарэтычныя абгрунтаванні і практычныя прыёмы кіравання суднаў.

На працягу шматлікіх стагоддзяў тэрмін навігацыя азначаў сукупнасць паказаных значэнняў. У XX стагоддзі, з развіццём навукі і тэхнікі, з'яўленнем паветраных суднаў, касмічных караблёў — новых аб'ектаў навігацыі, з'явіліся новыя сэнсавыя значэнні тэрміна. Цяпер, у агульным сэнсе, навігацыя — працэс кіравання некаторым аб'ектам (які мае уласныя сродкі перамяшчэння) у вызначанай прасторы перамяшчэння. Складаецца з двух асноўных частак:

  • тэарэтычнае абгрунтаванне і практычнае ўжыванне метадаў кіравання аб'ектам;
  • маршрутызацыя, выбар аптымальнага шляху руху аб'екта ў прасторы.

Віды навігацыі

[правіць | правіць зыходнік]