Надгартаннік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Надгартаннік
Лацінская назва epiglottis

Надгартаннік (сінонім храсток надгартанны; лац.: epiglottis) — эластычны храсток гартані. Мае выгляд тонкага ліста-пласцінкі. Размяшчаецца адразу ж за коранем языка. Пакрыты слізістай абалонкай.

Функцыянальнае прызначэнне[правіць | правіць зыходнік]

Надгартаннік закрывае ўваход і выхад у гартань падчас акту глытання  (руск.), тым самым перашкаджаючы трапленню ежы ў дыхальныя шляхі.