Храсток
Выгляд

Храсток[1] — тып злучальнай тканкі, які складаецца з пазаклеткавых валокнаў, замацаваных у матрыксе разам з размешчанымі ў невялікіх лакунах клеткамі. Храсток не мае нерваў, крывяносных і лімфатычных сасудаў. Яго сілкаванне адбываецца дзякуючы працэсу дыфузіі[2].
Храсток патрэбны для падтрымкі мяккіх тканак, стварэння гладкай паверхні для спалучэння касцей у суставах, а таксама для забеспячэння росту і развіцця доўгіх касцей[2].
Склад пазаклеткавых валокнаў храстка залежыць ад ягоных функцый. Храсткі пад вялікай нагрузкай і расцяжэннем маюць больш шчыльнага калагену, тым часам як храсткі пад меншай нагрузкай складаюцца збольшага з эластычных валокнаў[2]. Выдзяляюць тры тыпы храстка паводле канцэнтрацыі калагенавага і эластычнага валакна:
- Эластычны храсток, напрыклад у вонкавым вуху, спалучае калаген з вялікай колькасцю эластычных валокнаў[2].
- Найбольш распаўсюджаны гіялінавы храсток, напрыклад у сустаўнай паверхні, мае сярэднюю колькасць калагену[2].
- Фіброзны храсток, напрыклад у міжпазванковых дысках, складаецца з вялікай колькасці калагену і меншай колькасці клетак[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Richard L. Drake, A. Wayne Vogl, Adam W.M. Mitchell. Gray's Anatomy for Students. — 4-е выд.. — Філадэльфія: Elsevier, 2020. — ISBN 978-0-323-39304-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Храсток