Напірыша
Выгляд
Напірыша | |
---|---|
| |
бог вады | |
Міфалогія | Эламская |
Жонка | Кірырыша |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Напірыша (літаральна «вялікі бог») — бог першародных вод у эламітаў.
Большасць даследчыкаў мяркуе, што культ гэтага бажаства паходзіць з усходняй эламскай вобласці Аншан. На мяжы 3 тысячагоддзя да н. э. і 2 тысячагоддзя да н. э. ён выціснуў культ Хумбана. Аднак існуе думка, што Напірыша — толькі эпітэт для Хумбана, чыё імя сакралізавалася.
Напірыша выяўляўся ў выглядзе змея або змеепадобнай істоты. Асобных месцаў для яго шанавання не было. Тым не меней, ён узгадваўся сярод асноўных багоў Элама, яму поруч з Іншушынакам быў прысвечаны храмавы комплекс у Чога-Занбіль, яго імя дадавалі ў асабістыя імёны валадароў.