Перайсці да зместу

Іншушынак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іншушынак
Выява пачатку 2 тысячагоддзя да н.э.
Выява пачатку 2 тысячагоддзя да н.э.
бог замагільнага свету і права
Міфалогія эламская
Жонка магчыма Кірырыша
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іншушынак (эламск. 𒀭𒈹𒂞𒆠) — бог замагільнага свету і права ў старажытным Эламе. Адзін з вярхоўных багоў эламскай міфалогіі.

Функцыі[правіць | правіць зыходнік]

У пахавальных тэкстах, знойдзеных у Сузах, Іншушынак узгадваецца як справядлівы суддзя памерлых. Яго імем кляліся пры заключэнні кантрактаў паміж жывымі. Парушальнік кантракта караўся ад імя Іншушынака.

Культ[правіць | правіць зыходнік]

Імя Іншушынака ўпершыню сустракаецца ў канцы 3 тысячагоддзя да н. э. у дагаворы паміж Эламам і акадскім валадаром Нарам-Суэнам. У далейшым Іншушынак часцяком узгадваўся як адзін з вярхоўных багоў на працягу ўсёй гісторыі Эламскай дзяржавы. Яго імя прымалася як частка імёнаў валадароў, ім кляліся, да яго звярталіся ў малітвах. Прадстаўнікі эламскай дынастыі Шутрукідаў, што кіравалі ў канцы 2 тысячагоддзя да н. э., называлі свае землі краінай, любімай Іншушынакам.

Лічыцца, што культ Іншушынака быў непасрэдна звязаны з Сузамі, а сам ён разглядаўся ў якасці заступніка гэтага горада. Першыя звесткі пра будаўніцтва асобнага храма Іншушынака ў Сузах з’явіліся ў гады кіравання Шульгі. У 2 тысячагоддзі да н. э. у Сузах і Чога-Занбіль у яго гонар былі пабудаваны зікураты. Сімвалам гэтага бога была змяя, якая таксама сімвалізавала сакральную ўладу манархаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]