Народны фронт вызвалення Тыграя
Выгляд
Народны фронт вызвалення Тыграя | |
---|---|
тыгрынья: ḥizbāwī weyānē ḥārinet tigrāy амх.: ህዝባዊ ወያነ ሓርነት ትግራይ | |
Лідар | Дэбрэцыан Гебрэмікаэль і Мелес Зенаўі |
Дата заснавання | 18 лютага 1975 |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Ідэалогія | этнічны нацыяналізм[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Народны фронт вызвалення Тыграя (тыгрынья: ḥizbāwī weyānē ḥārinet tigrāy; амх.: ህዝባዊ ወያነ ሓርነት ትግራይ) НФВТ — эфіопскі паўстанцкі рух 1970-1980-х, пасля 1991 — левая палітычная партыя. Актыўна ўдзельнічаў у грамадзянскай вайне супраць рэжыму ЧВАС—РПЭ. Выступаў за незалежнасць рэгіёну Тыграй. Адыграў вырашальную ролю ў звяржэнні Менгісту Хайле Марыяма. У 1991 прыйшоў да ўлады ў складзе РДФЭН на чале з Мелесам Зенаўі. У розных формах захоўваў становішча кіруючай структуры да 2018. З 2019 перайшоў у апазіцыю на агульнанацыянальным узроўні, але заставаўся кіруючай партыяй у Тыграі. У 2020 годзе НФВТ уступіў у ваенны канфлікт з дзеючым урадам. 1 мая 2021 года ўрад абвясціў НФВТ тэрарыстычнай групоўкай[1].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Ethiopia to designate TPLF, OLF-Shene as ‘terror’ groups (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 17 мая 2021.