Нацыянальная лабараторыя імя Лоўрэнса ў Берклі
Нацыянальная лабараторыя імя Лоўрэнса ў Берклі | |
---|---|
Lawrence Berkeley National Laboratory, Berkeley Lab | |
Кірунак даследаванняў | мноства кірункаў |
Заснавана | 26 жніўня 1931 |
Універсітэт | Каліфарнійскі ўніверсітэт |
Месцазнаходжанне | Берклі, Каліфорнія, ЗША |
Геаграфічныя каардынаты | 37°52′29,72″ пн. ш. 122°15′10,43″ з. д.HGЯO |
Дэвіз | «Прадстаўляючы навуковыя рашэнні свету» (Bringing science solutions to the world) |
Афіцыйны сайт | http://www.lbl.gov/ |
Нацыянальная лабараторыя імя Лоўрэнса ў Берклі (англ.: Ernest Orlando Lawrence Berkeley National Laboratory, Berkeley Lab, LBNL) — нацыянальная лабараторыя Міністэрства энергетыкі ЗША ў Берклі, штат Каліфорнія. Уваходзіць у структуру Каліфарнійскага ўніверсітэта. Вядзе несакрэтныя даследаванні, у адрозненне ад размешчанай непадалёк Ліверморскай нацыянальнай лабараторыі імя Лоўрэнса, занятай, у прыватнасці, распрацоўкай ядзернай зброі.
Лабараторыя знаходзіцца на ўзгорках Берклі-Хілс вышэй цэнтральнага кампуса ўніверсітэта. У 72 будынках лабараторыі (іх уласнік — Міністэрства энергетыкі), размешчаных на 0,8 км² (зямля належыць універсітэту), працуюць 4000 супрацоўнікаў універсітэта, уключаючы 800 студэнтаў, і каля двух дзясяткаў супрацоўнікаў міністэрства. Акрамя таго, штогод у лабараторыі працуе 3000 даследчыкаў-візіцёраў.
Лабараторыя была створана 26 жніўня 1931 года пад назвай «Радыяцыйная лабараторыя» (англ.: Radiation Laboratory) у якасці падраздзялення фізічнага факультэта ўніверсітэта. Яе асноўным інструментам быў цыклатрон, створаны Э. Лоўрэнсам, які атрымаў за вынаходства гэтага тыпу паскаральніка Нобелеўскую прэмію па фізіцы 1939 года.
Навуковыя дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]У лабараторыі былі адкрыты такія хімічныя элементы, як астат, нептуній, плутоній, кюрый, амерыцый, берклій, каліфорній, эйнштэйній, фермій, мендзялевій, набелій, лаўрэнсій, дубній і сіборгій. З іх берклій і каліфорній названы ў гонар месца, дзе знаходзіцца лабараторыя, а лаўрэнсій і сіборгій у гонар даследчыкаў, якія працавалі ў LBNL. Лабараторыя брала ўдзел таксама ў адкрыцці тэхнецыю. Тут быў адкрыты антыпратон.
11 супрацоўнікаў лабараторыі атрымалі нобелеўскія прэміі.