Неапалітанскі заліў
Выгляд
Неапалітанскі заліў? | |
---|---|
італ.: Golfo di Napoli | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Неапалітанскі заліў (іт.: Golfo di Napoli) — частка Тырэнскага мора, на заходнім беразе Італіі, славіцца прыгажосцю навакольнай мясцовасці, вельмі багаты жывёльны свет.
Ад мыса Мізено на захадзе да мыса Кампанэла на ўсходзе 30 км шырыні. Берагі густа населеныя. У заходняй ускраіне вялікія астравы Іскія і Прачыда, у ўсходняй ускраіне — Капры. Вакол Неапалітанскага заліва з паўночнага захаду і на паўднёвым усходзе знаходзяцца руіны антычнага рымскага горада Баіа, горад Пацуолі з яго Флегрэйскімі палямі, вялікі горад Неапаль, вулкан Везувій і раскопкі старажытных гарадоў Пампеі і Геркуланум, гарады Тор-дэль-Грэка і Кастэламарэ-ды-Стабія. На паўднёвым усходзе заліва размешчаны паўвостраў Сарэнта.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |