Неапластычны пакой
Неапластычны пакой — прастора мастацкага музея ў Лодзі, распрацаваная Уладзіславам Страмінскім у 1946 годзе. Першапачаткова зала складалася з прац Катаржыны Кобра, Тэа ван Дусбурга і Генрыка Берлеві.
Неапластычны пакой быў адкрыты ў 1948 годзе ў новай, пасляваеннай сядзібе Музея мастацтваў на вуліцы Вянцкоўскага (Więckowskiego) , у палацы прамыслоўца Маўрыцыя Пазнаньскага. Зала яскрава адлюстроўвала ідэі Уладзіслава Страмінскага і авангардныя распрацоўкі групы «а. р.» [1].
У пачатковым выглядзе Неапластычны пакой захаваўся толькі да 1950 года. Пасля пакой перафарбавалі, а творы, якія не адпавядалі сацрэалістычным поглядам на мастацтва, былі адпраўленыя ў запаснікі.
У 1960 годзе Баляслаў Уткін — студэнт Страмінскага — рэканструяваў Неапластычны пакой на аснове захаваных фотаматэрыялаў. У прастору вярнуліся скульптуры Катажыны Кобра, карціны Генрыка Стажэўскага, творы Тэа ван Дусбурга і мэбля дызайну Страмінскага. Баляслаў Уткін таксама распрацаваў так званы Малы неапластычны пакой, дзе змясціў карціны Страмінскага[2].
У 2010 годзе Неапластычная зала зрабілася дасяжнай для наведвальнікаў у межах праекта «Неапластычны пакой. Адкрытая кампазіцыя». У самім пакоі і ў сумежных з ім прасторах прадстаўленыя творы сучасных мастакоў, якія ўсталёўваюць і вядуць дыялог з авангарднай спадчынай. Дзякуючы гэтай формуле, неапластычная зала з’яўляецца каталізатарам і арыенцірам для дзейнасці шматлікіх сучасных мастакоў.
У праекце былі прадстаўленыя працы такіх мастакоў як ДДаніэль Бюрэн, Магдалена Фернандэс, Ігар Крэнц, Гжэгаж Штвертня, Яраслаў Флініцкі, Эльжбета Яблонска, Юліта Войчык, Моніка Сасноўска, Нейры Баграмян, Ліям Гілік і Селін Кандарэлі, групы Тважыва[3]
Зноскі
- ↑ Magazyn – mała wielka sala (польск.). Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2016. Праверана 3 сакавіка 2020.
- ↑ Sala Neoplastyczna. Kompozycja otwarta – Muzeum Sztuki w Łodzi (польск.). msl.org.pl. Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2016. Праверана 3 сакавіка 2020.
- ↑ Sala neoplastychna. Kompozycja otwarta (польск.). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2018. Праверана 3 сакавіка 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- http://www.dwutygodnik.com/artykul/149-daniel-buren-w-muzeum-sztuki-w-lodzi.html
- http://mgzn.pl/artykul/900/mala-wielka-sala Архівавана 8 кастрычніка 2016.
- http://www.newsweek.pl/kultura/wiadomosci-kulturalne/lodz-fabryczna--lodz-neoplastyczna,104085,1,1.html
- http://culture.pl/pl/wydarzenie/sala-neoplastyczna-kompozycja-otwarta
- https://web.archive.org/web/20160723211731/http://msl.org.pl/pl/wydarzeniams/wystawy-biezace/sala-neoplastyczna-kompozycja-otwarta.html
- Фільм пра выставу