Кацярына Мікалаеўна Кобра
Кацярына Мікалаеўна Кобра | |
Фатаграфія Кацярына Кобра | |
Імя пры нараджэнні: | Екатерина Николаевна Кобро |
---|---|
Дата нараджэння: | 26 студзеня 1898[1][2][…] |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 21 лютага 1951[1][3][5] (53 гады) |
Месца смерці: | |
Месца пахавання: | |
Грамадзянства: |
![]() ![]() ![]() |
Род дзейнасці: | мастак, скульптар |
Жанр: | скульптура, авангард |
Вучоба: | |
![]() |
Кацярына Кобра (Кацярына Мікалаеўна Кобра; польск.: Katarzyna Kobro; руск.: Екатерина Николаевна Кобро; 26 студзеня 1898, Масква — 21 лютага 1951, Лодзь) — польская авангардная скульптарка, прадстаўнік авангарднага мастацтва, жонка Уладзіслава Страмінскага. Звязаная з Вілейкай.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася ў Маскве. Матка Яўгенія Разанава, бацька Мікалай фон Кобра. Яе адзінай дачкой была Ніка Страмінская (пам. у 2001), доктар-псіхіятр і пісьменніца, прапагандыст мастацтва сваіх бацькоў. Была ў ліку сузаснавальнікаў групы мастакоў «Blok», «Praesens» і «a.r.». «a.r.» («awangarda rheczywista» або «сапраўдны авангард») 1929. Апошняе скарачэнне перадаецца часам як «artyści rewolucyjni» ці «рэвалюцыыйныя мастакі». Дачка Кобры і Страмінскага Ніка Страмінская сцвярджае аб памылковасці такой расшыфроўкі[7]. «Artyści rewolucyjni» — рэвалюцыйныя артысты.
Перавярнула ўспрыманне скульптуры. Адмовілася ад успрыняцца скульптуры як цвёрдага рэчава, каменя. Пад уплывам канструктывізму адрынула індывідуалізм, суб’ектывізм і імпрэсіянізм у мастацтве, сцвярджала, што іх месца займае аб’ектывізм формы. Галоўным пунктам канцэпцыі Кобры ёсць паняцце бясконцасці прасторы. Адначасова з гэтым вынікае адмаўленне ад кампазіцыйнага цэнтру, нібыта кожны пункт скульптуры аднолькава важны.
Ад верасня 1939 года да мая 1940 года, хаваючыся ад вайны, жыла разам з сям’ёй у Вілейцы.
У 2009 «Тэатр Тэлевізіі» (Польшча) паставіў п’есу «Сляды выяў», у якой паказанае прыватнае жыццё Кацярыны Кобры і Уладзіслава Страмінскага[8].
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
Пахаваная ў Лодзі у праваслаўнай частцы могілак «Долы». Большасць яе прац знаходзіцца у Музеі мастацтва ў Лодзі. Ад 2001 ў Польшчы існуе мастацкая прэмія імя Кацярыны Кобры.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118986767 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 3,0 3,1 Katarzyna Kobro
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118986767 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
- ↑ Katarzyna Kobro // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118986767 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Strzemińska N. Miłość, sztuka i nienawiść. О Katarzynie Kobro i Władysławie Strzemińskim. Res Publica, Warszawa, (1986) (польск.) ISBN 83-7046-017-8
- ↑ filmpolski.pl: POWIDOKI
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Strzemińska N. Miłość, sztuka i nienawiść. О Katarzynie Kobro i Władysławie Strzemińskim. Res Publica, Warszawa, 1986 (польск.) ISBN 83-7046-017-8.
- Grzegorz Sztabiński, Dlaczego geometria? problemy współczesnej sztuki geometrycznej, Łódź, Wydawnictwo Uniwersytetu Łódzkiego, 2004 (польск.) ISBN 83-7171-729-6.
- Andrzej Turowski «Budowniczowie świata. Z dziejów radykalnego modernizmu w sztuce polskiej», Universitas, Kraków 2000 (польск.) ISBN 83-7052-673-X
- «Katarzyna Kobro 1898—1951. W setną rocznicę urodzin» — katalog wystawy, Muzeum Sztuki w Łodzi, 1998 (польск.)
- Janusz Zagrodzki «Katarzyna Kobro i kompozycja przestrzeni», PWN, Warszawa 1984 (польск.)
- Andrzej Turowski «Konstruktywizm polski. Próba rekonstrukcji nurtu 1921—1943», Ossolineum, Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk-Łódź 1981 ISBN 83-04-00557-3 (польск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Kobro.art.pl (польск.)
- Małgorzata Kitowska-Łysiak, nota artyski na portalu culture.pl (польск.)
- Katarzyna Kobro w iMNK — Wirtualnym Muzeum Narodowym w Krakowie (польск.)
- Мастак Уладзіслаў Страмінскі: лёс, творчасць і Вілейка // «Рэгіянальная газета».
|