Немур
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Немур (фр.: Nemours) — горад у Францыі, у цэнтральнай частцы Паўночнай Францыі, на паўднёвы ўсход ад Парыжа. Плошча Немура складае 10,83 км². Колькасць яго насельніцтва — 12 434 чалавекі (на 2006 год). Шчыльнасць насельніцтва роўная 1148 чал./км².
Адміністрацыйна ён з’яўляецца цэнтрам кантона Немур, які ўваходзіць у акругу Фантэнбла дэпартамента Сена і Марна рэгіёна Іль-дэ-Франс. Горад ляжыць на берагах ракі Луэн і аднайменнага канала.
З XV стагоддзя Немур з’яўляўся цэнтрам герцагства Немурскага, якое прасціралася па сярэднім цячэнні Сены да межаў герцагства Арлеанскага. З помнікаў даўніны ў цэнтры Немура захаваўся замак XII стагоддзя.
Гарады-партнёры
[правіць | правіць зыходнік]Выбітныя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Эцьен Безу (1730—1783) — французскі матэматык.
Зноскі
- ↑ а б база даных аб французскіх камунах — Institut national de l'information géographique et forestière. Праверана 26 кастрычніка 2015.
- ↑ а б в г база даных аб французскіх камунах — Institut national de l'information géographique et forestière, 2015.
- ↑ Populations légales 2021 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2023.
- ↑ Base officielle des codes postaux — La Poste, 2018.