Новое время (газета)
«Новое время» | |
---|---|
![]() | |
Арыгінальная назва |
руск.: Новое время |
Тып | штодзённая газета[d] і газета |
Галоўны рэдактар | Аляксей Сяргеевіч Суворын |
Заснавана | 1868[1] |
Спыненне публікацый | 1917 |
Мова | руская |
Галоўны офіс | |
![]() |
«Новое время» — руская газета. Выдавалася ў 1868—1917 гадах у Пецярбургу. Да 234-га нумара ў 1869 годзе выходзіла 5 разоў у тыдзень, затым штодня. З 1881 года выходзілі 2 выданні — ранішняе і вячэрняе. З 1891 года выдаваўся штотыдневы ілюстраваны дадатак.
Выдаўцы
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5b/Novoye_Vremya%27s_staff.jpeg/220px-Novoye_Vremya%27s_staff.jpeg)
- А. К. Кіркор, і. М. Н. Юматаў (1868—1872)
- Ф. М. Устралаў (1872—1873)
- В. К. Натовіч (1873—1874)
- К. В. Трубнікаў (1874—1876)
- А. С. Суворын (1876—1912)
- Таварыства А. С. Суворына «Новое время» (1912—1917).
Гісторыя і змест
[правіць | правіць зыходнік]Пры Устралаве ў ліберальнай газеце «Новое время» была надрукаваная перадавіца, прысвечаная выхаду на рускай мове першага тома «Капіталу» Маркса (21 красавіка 1872 па ст. ст.).
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/44/%D0%95%D1%81%D0%BB%D0%B8_%D0%B1%D1%8B_%D0%A2%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%B2%D0%B0%D0%B0%D0%BB%D1%8C_%D0%B1%D1%8B%D0%BB_%D1%80%D1%8B%D0%B1%D0%BE%D0%B9...jpg/220px-%D0%95%D1%81%D0%BB%D0%B8_%D0%B1%D1%8B_%D0%A2%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%B2%D0%B0%D0%B0%D0%BB%D1%8C_%D0%B1%D1%8B%D0%BB_%D1%80%D1%8B%D0%B1%D0%BE%D0%B9...jpg)
Пры А. С. Суворыне «Новое время» мела супярэчлівую рэпутацыю: з аднаго боку, гэта была вялікая газета «еўрапейскага тыпу», у ей друкаваліся найбольш падрабязныя замежныя навіны, аб’явы найбуйнейшых кампаній, падрабязная хроніка, некралогі вядомых дзеячаў. Сяброўскія сувязі з рэдакцыяй газеты і з Суворыным асабіста падтрымліваў Антон Чэхаў. З іншага боку, чым далей, тым больш у рускім ліберальным грамадстве складвалася рэпутацыя «Нового времени» як сервільнай, рэакцыйнай і беспрынцыповай газеты, а слова «нововременец» станавілася намінальным (шмат у чым гэта было звязана з журналісцкай дзейнасцю В. П. Бурэніна, з антысеміцкімі выступамі на старонках газеты ў сувязі са справай Дрэйфуса) і т. п. Адмоўна ўспрымалі газету і параўнальна апалітычныя рускія мадэрністы 1900-1910-х (з-за літаратурны пазіцыі Бурэніна), што не перашкодзіла многім з іх (Фёдар Салагуб, Міхаіл Кузмін, Георгій Іваноў) у 1914—1915 супрацоўнічаць у высокаганарарным часопісе «Лукамор’е» выдаваўся пры «Новом времени» .
У 1901—1917 гады адным з вядучых публіцыстаў газеты быў Міхаіл Меньшыкаў.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b6/%D0%9F%D0%BE%D0%B4%D0%BF%D0%B8%D1%81%D0%BA%D0%B0_%D0%BD%D0%B0_%D0%93%D0%B0%D0%B7%D0%B5%D1%82%D1%83%22%D0%9D%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B5_%D0%B2%D1%80%D0%B5%D0%BC%D1%8F%22.jpg/220px-%D0%9F%D0%BE%D0%B4%D0%BF%D0%B8%D1%81%D0%BA%D0%B0_%D0%BD%D0%B0_%D0%93%D0%B0%D0%B7%D0%B5%D1%82%D1%83%22%D0%9D%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B5_%D0%B2%D1%80%D0%B5%D0%BC%D1%8F%22.jpg)
Газета была зачыненая бальшавікамі на другі дзень пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, 26 кастрычніка (8 лістапада) 1917.
З 1921 да пачатку 1930-х гадоў сын Суворына, Міхаіл Аляксеевіч, выдаваў аднайменную газету ў Бялградзе.
Зноскі
- ↑ Новое Время // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1897. — Т. XXI. — С. 278–279.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Новы час» у электроннай бібліятэцы ГПИБ
- «Новы час» у электроннай бібліятэцы РНБ(недаступная спасылка)
- Новое Время // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Время Новае Час // Габрэйская энцыклапедыя Бракгаўза і Эфрона. — СПб., 1908-1913.
- Электронны архіў газеты "Новы час" за 1909-1911 гг. Архівавана 1 чэрвеня 2017.
- «Новое время» (рус. газета) (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Як узнікла газета «Новы час», Веснік сусветнай гісторыі, 1899 год, №1 Архівавана 4 мая 2013.