Нодзі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нодзі

Нодзі (англ.: Noddy) — выдуманы персанаж, створаны Энід Блайтан, першапачаткова публікаваўся з 1949 па 1963 год. На аснове гэтага персанажа было створана некалькі тэлесерыялаў.

Нодзі быў упершыню апублікаваны ў 1949 годзе з ілюстрацыямі галандскага мастака Хармсена ван дэр Бека.

Персанаж — дзіця з дрэва, які жыве ў невялікім доміку ў краіне цацак. Яго імя, Нодзі, паходзіць ад ангельскага «nod» (памахваць) — «to nod the head» (махаць або трэсці галавой), і намякае на тое, што ён — лялька, галава якой адлучана ад цела, якое ўвесь час трасецца і ківае.

На тэлебачанні[правіць | правіць зыходнік]

У Вялікабрытаніі, краіне, дзе гэты персанаж нарадзіўся, персанаж з’яўляецца часткай дзіцячых тэлевізійных праграм, якія былі на тэлебачанні даўжэй за ўсё, з 1955 года, на BBC.

У Беларусі толькі адзін серыял паводле персанажа выйшаў у беларускім дубляжы пад назвай «Нодзі ў Краіне Цацак». У беларускім дубляжы таксама патрапілі ў сеціва серыі, якія пасля былі прыватызаваныя.