Нью-Гэмпшырскі ўніверсітэт
Выгляд
Нью-Гэмпшырскі ўніверсітэт (UNH) | |
---|---|
англ.: University of New Hampshire | |
Арыгінальная назва | англ.: University of New Hampshire |
Заснаваны | 1866 |
Студэнты | 14 348[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Дарэм, Нью-Гэмпшыр, ЗША |
Сайт | unh.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нью-Гэмпшырскі ўніверсітэт (англ.: University of New Hampshire) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Дарэм, штат Нью-Гэмпшыр, ЗША.
Быў заснаваны і зарэгістраваны ў 1866 годзе як каледж у горадзе Гановер, пераехаў у Дарэм у 1893 годзе і прыняў сваю цяперашнюю назву ў 1923 годзе.
Па стане на 2018 год аб'яднаныя кампусы зрабілі Нью-Гэмпшырскі ўніверсітэт буйнейшай дзяржаўнай універсітэцкай сістэмай у штаце. Гэта таксама самая дарагая ВНУ ў ЗША, якая фінансуецца дзяржавай.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Каледж інжынерыі і фізічных навук
- Каледж свабодных мастацтваў
- Каледж навук аб жыцці і сельскай гаспадаркі
- Школа прыкладных навук
- Каледж здароўя і сацыяльных паслуг
- Філіял у Манчэстэры
- Школа аспірантуры
- Каледж бізнесу і эканомікі
- Школа права
- Школа публічнай палітыкі
- Школа марскіх навук і інжынерыі акіяна
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нью-Гэмпшырскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Зноскі
- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.