Перайсці да зместу

Нэвыцкі замак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Замак
Нэвыцкі замак
укр.: Неви́цький за́мок
48°40′51″ пн. ш. 22°24′33″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата заснавання XIII стагоддзе
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нэвыцкі замак (укр.: Неви́цький за́мок) — замак каля сяла Кам’яныця Закарпацкай вобласці Украіны, за 12 км на паўночны ўсход ад абласнога цэнтра Ужгарад. Замак быў пабудаваны ў XIII стагоддзі на вяршыні ўзгорка над далінай ракі Уж на месцы больш ранняга драўлянага ўмацавання. У 1241 годзе быў разбураны ордамі мангола-татараў, але ў другой палове XIII стагоддзя быў адноўлены. На мяжы XIIIXIV стагоддзяў на месцы круглага данжона была пабудавана чатырохвугольная трох’ярусная вежа-данжон. З развіццём агнястрэльнай зброі замак увесь час удасканаліўся і перабудоўваўся і канчатковыя свае абрысы набыў напачатку XVI стагоддзя. Напачатку XVII стагоддзя, калі ім валодаў род Другетаў, замак у выніку міжусобных войнаў неаднаразова пераходзіў з рук у рукі. У 1644 годзе замак захапіў і разбурыў трансільванскі ваявода Дзьёрдзь Ракацы. З тых часоў замак не аднаўляўся і дайшоў да нашых часоў у выглядзе руін.

Вежа-данжон Нэвыцкага замка
Адна з вежаў замка — Барбакан

У склад абарончых умацаванняў уваходзяць два валы з ровам паміж імі, абарончая сцяна з чатырма вежамі на ўнутраным вале, уязная вежа і ўнутраныя пабудовы з вежай-данжонам. З чатырох веж (канец XIV-пачатак XV стагоддзя) на ўнутраным вале ўмацаванняў тры маюць паўавальную форму і адна трохвугольную. У паўднёва-заходняй частцы знаходзіцца шасцівугольная ўязная вежа, якая злучаецца з асноўнымі ўмацаваннямі дзвюма паралельнымі абарончымі сценамі. Сярод унутраных пабудоў замка вылучаецца квадратная ў плане вежа-данжон. На замкавым двары знаходзіцца студня дыяметрам 3.5 метра.

У наш час замак знаходзіцца ў закансерваваным стане. Верхнія часткі захаваных вежаў завершаны шатровымі дахамі, якія надаюць збудаванню своеасаблівы шарм.

  • Памятники градостроительства и архитектуры Украинской ССР. В 4-х томах. Гл. Редкол.: Н. Л. Жариков. -К.: Будівельник, 1983—1986. Том 2, с.200.
  • Мацюк О. А. Замки і фортеці Західної україни. Історичні мандрівки. — Львів.: Центр Європи, 2005. — 192 с. (укр.)
  • Дзембас О. В., Кобаль Й. В. Невицький замок: Історичний нарис. — Ужгород: ВАТ "Видавництво «Закарпаття», 2005. — 80 с., іл. (укр.)
  • Поп Д., Поп И. Замки Подкарпатской Руси. — Ужгород: Романа Повч, 2004. — 128 с.
  • Поп Д. И., Поп И. И. Путешествие по архитектурным памятникам Подкарпатской Руси. — Ужгород: ТОВ «ІВА», 2007. — 184 с.