Дзьёрдзь I Ракацы
Дзьёрдзь I Ракацы | |
---|---|
![]() | |
Нараджэнне |
8 чэрвеня 1593 |
Смерць |
11 кастрычніка 1648 (55 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род | Ракацы[d] |
Бацька | Жыгманд Ракацы |
Маці | Ганна Герэндзі[d] |
Жонка | Жужанна Лорантфі[d] |
Дзеці | Дзьёрдзь II Ракацы і Жыгманд Ракоцы[d] |
Дзейнасць | пісьменнік |
![]() |

Дзьёрдзь I Ра́кацы (венг.: I. Rákóczi György; 8 чэрвеня 1593, Серэнч — 11 кастрычніка 1648, Дзюлафехервар) — трансільванскі князь з венгерскага кальвінісцкага роду Ракацы (1630—1648). Сын князя Трансільваніі Жыгманда (Жыгімонта) Ракацы (1607—1608).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Пасля смерці Габара Бетлена (1629) у 1630 годзе Георгій I Ракацы быў прызначаны князем Трансільваніі. У адказ на недружалюбнасць Габсбургаў ён прадпрымаў невялікія і несістэматычныя ваенныя вылазкі ў Венгрыю. Але ў 1643 годзе, заключыўшы саюз са Швецыяй і Францыяй супраць Аўстрыі, Ракацы скарыў амаль усю Венгрыю і стаяў ля варот Прэсбурга, аднак паддаўся ціску Стамбула і пагадзіўся на перамір'е.
Ракацы падтрымала насельніцтва (асабліва сялянства, якое паднялася на барацьбу за нацыянальнае вызваленне) на поўначы Венгерскага каралеўства. Лінцкі мір, які быў заключаны ў 1645 годзе з імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі і венгерскім каралём Фердынандам III Габсбургам, гарантаваў у Венгрыі свабоду веравызнання і вяртанне пратэстантам усіх аднятых у іх цэркваў. Сам Ракацы атрымаў у пажыццёвае валоданне сем венгерскіх камітатаў і іншыя вялікія зямельныя ўладанні. Таксама ён атрымаў для сябе і сваіх нашчадкаў тытул імперскага князя.
У Трансільваніі Дзьёрдзь Ракацы заахвочваў развіццё горнай справы, рамёстваў, гандлю. Усталяваў дружалюбныя сувязі з Багданам Хмяльніцкім. Спадчыннікам на прастоле Трансільваніі стаў яго сын, Дзьёрдзь II Ракацы, абраны князем у 1648 годзе.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Дзьёрдзь I Ракацы на «Радаводзе». Дрэва продкаў і нашчадкаў