Нюрнбергская гарадская электрычка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нюрнбергская гарадская электрычка
ням.: S-Bahn Nürnberg
Інфармацыя
Горад Нюрнберг
Дата адкрыцця 1987
Даўжыня ліній 272,4 км
Колькасць станцый 79
Колькасць ліній 5
Пасажырапаток за дзень 40000
Схема ліній

Нюрнбергская гарадская электрычка, Нюрнбергскі S-Bahn (ням.: S-Bahn Nürnberg) — сістэма прыгарадна-гарадскога рэйкавага транспарту (S-Bahn) у Сярэднефранконскай агламерацыі, якая размяшчаецца вакол Нюрнберга, Фюрта і Эрлангена. Сістэма заснавана ў 1987 годзе, складаецца з пяці ліній агульнай працягласцю 272 км. Плануецца будаўніцтва яшчэ адной лініі. Сістэма аплаты праезду такая ж, як на аўтобусах, трамваях, у метро.

Лініі[правіць | правіць зыходнік]

Маршруты ліній[правіць | правіць зыходнік]

Лінія Маршрут Даўжыня Колькасць станцый Час на паездку
S1 Бамберг — Форгайм — Эрланген — Фюрт — Нюрнберг — Лаўф — Херсбрук — Хартмансхоф 99,6 км 37 103 хвіл
S2 Рот — Швабах — Нюрнберг — Фойхт — Альтдорф 49,6 км 23 65 хвіл
S3 Нюрнберг — Фойхт — Ноймаркт 36,2 км 10 33 хвіл
S4 Нюрнберг — АнсбахДомбюль 67,1 км 16 59 хвіл
S5 Нюрнберг — Алерсберг 25,4 км 2 15 хвіл

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]