Нямецка-балтыйская партыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нямецка-балтыйская партыя
эст.: Saksa-Balti erakond
ням.: Deutsch-baltische Partei in Estland
Дата заснавання 27 лістапада 1918
Дата роспуску 1935
Краіна
Ідэалогія German minority politics[d]

Нямецка-балтыйская партыя (эст.: Saksa-Balti erakond, ням.: Deutsch-baltische Partei in Estland) — палітычная партыя першай Эстонскай Рэспублікі, якая існавала з 1918 па 1935 гады. Партыя прадстаўляла інтарэсы нямецкай нацыянальнай меншасці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Партыя была заснавана 27 лістапада 1918 года пад назвай Нямецкая партыя Эстоніі (ням.: Deutsche Partei in Estland, эст.: Saksa Erakond Eestimaal) для ўдзелу ў выбарах ва Устаноўчы сход Эстоніі. Пасля Вызваленчай вайны перайменавана ў Нямецка-балтыйскую партыю.

Партыя атрымала 3 мандата ва Устаноўчы сход Эстоніі ў красавіку 1919 года[1]. На парламенцкіх выбарах 1920 года яна ўжо набрала 4 мандата, але гэтая колькасць знізілася да 3 пасля парламенцкіх выбараў 1923 года і да 2 пасля парламенцкіх выбараў 1926 года[1]. Для ўдзелу ў парламенцкіх выбарах у 1929 года, сумесна са Шведскай народнай лігай Прыбалтыйскага краю, партыя сфармавала «Нямецка-Шведскі блок», які набраў 3 мандата (2 балтыйскіх немца і 1 швед) ў парламенце і захаваў іх пасля парламенцкіх выбараў 1932 года[1]. У 1933 годзе ў партыю паспрабавалі пранікнуць нацыянал-сацыялістычныя групы, аднак урад Эстоніі умяшаўся, аб'явіў унутраныя выбары партыі несапраўднымі і забараніў дзейнасць нацысцкіх палітычных груп[2].

У 1935 годзе, у выніку перавароту Канстанціна Пятса, Нямецка-балтыйская партыя была забаронена.

Зноскі

  1. а б в Nohlen, D & Stöver, P. Elections in Europe: A data handbook. — Nomos Verlagsges, 2010. — С. 579-586. — ISBN 978-3-8329-5609-7.
  2. Eesti Ajalugu. Band 6: Vabadussõjast Taasiseseisvumiseni. — Ilmamaa, Tartu 2005. — S. 68. — ISBN 9985-77-142-7.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Mads Ole Balling: Von Reval bis Bukarest. Statistich-biographisches Handbuch der Parlamentarier der deutschen Minderheiten in Ostmittel- und Südosteuropa 1919–1945. Band 1: Einleitung, Systematik, Quellen und Methoden; Estland, Lettland, Litauen, Polen, Tschechoslowakei. 1. Ausgabe, 2. Auflage. Dokumentation Verlag. — Kopenhagen 1991. — S. 116–117. — ISBN 87-983829-3-4.