Нікалае I Александру
Нікалае I Александру | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Nicolae I Alexandru | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Басараб I Заснавальнік | ||||||
Пераемнік | Уладзіслаў I Влайку[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | невядома | ||||||
Смерць | 16 лістапада 1364 | ||||||
Род | Басарабы | ||||||
Бацька | Басараб I Заснавальнік | ||||||
Маці | Маргарыта | ||||||
Жонка | Clara Dobokai[d] | ||||||
Дзеці | Ганна Бесараб[d], Ганна Валахійская[d], Уладзіслаў I Влайку[d] і Раду I | ||||||
Званне | ваявода | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нікалае I Александру (рум.: Nicolae I Alexandru; пам. 16 лістапада 1364) — другі ваявода Валахіі з дынастыі Басарабаў (1351/1352-1364), сын і пераемнік першага валашскага ваяводы Басараба I Заснавальніка. Да таго, як атрымаў бацькоўскую спадчыну, быў удзельным ваяводай Алтэніі з 1342 г.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нікалае Александру яшчэ з 1343 г. быў суправіцелем свайго бацькі. У 1351/1352 г. пасля смерці Басараба Заснавальніка Нікалае Александру стаў другім кіраўніком Валашскага княства. Нікалае Александру ўсталяваў саюзніцкія адносіны з Візантыйскай імперыяй, Сербскім і Балгарскім царствамі. Нікалае Александру пасля працяглай вайны з Венгрыяй прынёс фармальную васальную прысягу на вернасць венгерскай кароне, фактычна застаючыся цалкам незалежным кіраўніком.
У часы кіравання Нікалае Александру Мунцянская (Валашская) праваслаўная царква ў маі 1359 г. перайшла ў падпарадкаванне Канстанцінопальскаму патрыярхату. Нікалае Александру атрымаў ад патрыярха статус аўтакрата, а ў Валахіі было заснавана архіепіскапства.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Нікалае Александру быў тройчы жанаты. Ад першага шлюбу з Марыяй Лакфю меў трох сыноў і дачку:
- Уладзіслаў I Влайку (кіраваў у 1364—1377),
- Раду I (кіраваў у 1377—1383),
- Ваіслаў (пам. 1366),
- Лізавета.
Другі раз ажаніўся з каталічкай Кларай з Дубака, ад шлюбу з якой меў дзвюх дочак: Ганну, якая стала жонкай відзінскага цара Івана Сраціміра, і Анку, якая выйшла замуж за сербскага цара Стэфана Ураша V. У трэці раз ажаніўся з Маргіт Дабкай, ад шлюбу з якой дзяцей не меў.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Иоан-Аурел Поп, Иоан Болован «История Румынии», издательство «ВЕСЬ МИР», Москва, 2005 г.
- Казаку, Матей Дракула / Пер. с фр. В. И. Удовиченко. — М.: Этерна, 2011. — 320 с. ISBN 978-5-480-00195-7
Кіраўнікі Валашскага княства | ||
Папярэднік: Басараб I Заснавальнік |
Ваявода валашскі 1352 — 1364 |
Пераемнік: Уладзіслаў I Влайку |