Стэфан Ураш V
| Стэфан Ураш V | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| сербск.: Стефан Урош V | |||||||
| Ураш V | |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Стэфан Ураш IV Душан | ||||||
| Пераемнік | Тытул скасаваны | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
1336[1] ці 1337[1]
|
||||||
| Смерць |
4 снежня 1371[1]
|
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Няманічы | ||||||
| Бацька | Стэфан Душан[2] | ||||||
| Маці | Алена Балгарская[d] | ||||||
| Жонка | Ганна Валахійская[d] | ||||||
| Нацыянальнасць | серб | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | Сербская праваслаўная царква | ||||||
| Дзейнасць | урад[3] і палітыка[3] | ||||||
Стэфан Ураш V Слабы (1336 — 2/4 снежня 1371) — кароль Сербіі (1346—1355), затым цар (1355—1371), спадчыннік свайго бацькі Стэфана Душана Моцнага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Стэфан Ураш V быў адзіны сын Стэфана Душана IV і Алены Балгарскай. Не здольны кіраваць вялікай імперыяй, створанай яго бацькам, Ураш не мог ні адбіць напады замежных ворагаў, ні пагасіць унутраныя хваляванні. Імперыя Душана складалася з княстваў, некаторыя з якіх нават намінальна не пацвярджалі яго кіраванне. Першы выклік С. Урашу быў кінуты яго дзядзькам, Сімяонам Урашам, які паспрабаваў захапіць трон у 1356. Пераможаны, Сімяон адышоў у Фесалію і Эпірскі дэспатат, дзе ён працягнуў кіраваць як «імператар каталікоў і сербаў». Пазіцыям Стэфана Ураша не дапамагала і яго маці Алена, якая ў саюзе з Ёванам Углешам пачала самастойна кіраваць Сэрам. Падобнае аўтаномнае становішча было прынята і іншымі прадстаўнікамі дваранскіх сем’яў. Стэфан Ураш V памёр бяздзетным у снежні 1371, пасля таго як шматлікае сербскае войска было разгромлена туркамі ў бітве пры Марыцы. Пасля вялікіх заваяванняў яго бацькі імператар Ураш стаў ахвярай новага дваранства ў Сербіі, узбагачанага нядаўнімі войнамі і рабаваннямі. Падтрыманне парадку і дзяржаўных устаноў было немагчыма з-за слабой або неіснуючай інфраструктуры паміж тэрыторыямі. Выключная сціпласць і памяркоўнасць гэтага кіраўніка былі галоўнымі прычынамі надання яму мянушкі «слабы».
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 http://genealogy.euweb.cz/balkan/balkan5.html
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- 1 2 Národní autority České republiky Праверана 6 снежня 2023.