Перайсці да зместу

Нікіфар Крыніцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нікіфар Крыніцкі
польск.: Nikifor Krynicki
Фатаграфія
Дата нараджэння 21 мая 1895(1895-05-21)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 кастрычніка 1968(1968-10-10)[1][3] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, рысавальнік
Жанр наіўнае мастацтва[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нікіфар Крыніцкі (укр.: Никифор Криницький, польск.: Nikifor Krynicki, уласна Эпіфаній Драўняк, укр.: Єпіфаній Дровняк, польск.: Epifaniusz Drowniak, 21 мая 1895, Крыніца-Здруй, тады Аўстра-Венгрыя, цяпер Польшча — 10 кастрычніка 1968, Фолюш, Гміна Дэмбовец, Польшча) — лемкаўскі мастак-прымітывіст.

Нарадзіўся ў г. Крыніца на Лемкаўшчыне (цяпер Крыніца-Здруй Малапольскага ваяводства, Польшча). Яго маці была глуханямой, бацька невядомы. Правёў жыццё ў крайняй беднаце, яго ўспрымалі як ненармальнага. Быў гугнівы, амаль непісьменны. У 1930 яго працы адкрыў мастак Раман Турын, які паказаў іх у Парыжы, зрабіўшы вядомымі ў польскай мастацкай калоніі (Юзаф Панкевіч і інш.). Напярэдадні вайны артыкул пра Нікіфара з’явіўся ў часопісе Аркады, яго працы былі паказаны на выстаўцы ў Львове, але лёс мастака гэта не змяніла.

Быў дэпартаваны ў 1947 падчас прымусовага масавага перасялення ўкраінцаў (так званая Аперацыя Вісла), але здолеў вярнуцца. У 1949 яго працы былі экспанаваны на выстаўцы ў Варшаве, у 1959 — у парыжскай галерэі Дзіны Вярні, іншых галерэях Заходняй Еўропы. У 1960 з дапамогай мастака Марыяна Уласінскага вялікая рэтраспектыўная выстаўка прац Нікіфара была з поспехам паказана ў Дзяржаўным музеі выяўленчага мастацтва ў Варшаве.

Лячыўся ад застарэлага туберкулёзу ў санаторыі ў Фолюшы, дзе і памёр. Пахаваны на Крыніцкіх могілках.

Пакінутая Нікіфарам спадчына велізарная, у ім налічваюць да 40 тысяч прац. У наш час прызнаны адным з найбуйнейшых наіўных мастакоў. Яго працы знаходзяцца ў розных мастацкіх сходах, большасць — у рэгіянальным музеі горада Новы-Сонч і ў музеі Нікіфара ў Крыніцы (адкрыты ў 1995).

Зноскі