Ніца (сяло)
Выгляд
Ніца
| ||||||||||||
Ніца (лат.: Nīca) — сяло ў Курзэмэ, цэнтр Ніцкага края (да 2021 года). Знаходзіцца на беразе ракі Барты, за 22 км ад Ліепаі. Першая згадка датуецца 1560 годам. У 1932 годзе Ніца атрымала статус густанаселенага месца (сяла). У савецкі час населены пункт быў цэнтрам Ніцкага сельсавета Ліепайскага раёна. У сяле знаходзіцца будынак мясцовай адміністрацыі, старшая школа, дзіцячая музычная школа, дзіцячы сад, культурны цэнтр, бібліятэка, турыстычны інфармацыйны цэнтр, гатэль, лютэранская і каталіцкая цэрквы.