Нішат Шырвані
Нішат Шырвані | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1690 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1740 |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Гады творчасці | 1-ая палова XVIII стагоддзя |
Нішат Шырвані — іранскі і пасля расійскі паэт, па нацыянальнасці быў азербайджанцам.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Біяграфічных звестак пра яго жыццё практычна не захавалася. Вядома, што ён нарадзіўся ў горадзе Шамаха , Шырванскае ханства (васальная дзяржава Персіі), атрымаў рэлігійную адукацыю ў медрэсэ, аднак пакінуў родны горад, калі той быў акупаваны войскамі Асманскай імперыі, — верагодна, па прычыне пераследу з боку турэцкіх уладаў і духавенства з-за яго творчасці. Ён пераехаў у горад Салян , які ўваходзіў тады ў склад Расійскай імперыі.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Творчая спадчына Нішата Шырвані прадстаўлена газэлямі на тэму трагічнасці лёсу, адзіноты, несправядлівасці лёсу; да нашых дзён дайшло толькі некалькі газэляў. Для яго паэтычных твораў уласцівы немудрагелістаць стылю і народная мова пры адначасовых эмацыйнасці і ўменні выкарыстоўваць выяўленчыя сродкі мовы.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Мүмтаз С., Азәрбајҹан әдәбијјаты (Нишат Ширвани), Б., 1925;
- Араслы Һ., XVII—XVIII әср Азәрбајҹан әдәбијјаты тарихи, Б., 1956.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Артыкул у Літаратурнай энцыклапедыі. (руск.)
- Nişat Şirvani (азерб.)