Остгоцкае адраджэнне
«Остготское адраджэнне» — уздым культуры ў Остгоцкай Італіі ў V—VI стагоддзях у перыяд кіравання Тэадорыха Вялікага. Па яго загадзе ў гэты перыяд былі адноўлены многія будынкі старажытнасці: тэатр Пампея ў Рыме, гарадскія акведукі, абноўленыя вуліцы італьянскіх гарадоў, зноў з’явіліся старажытныя статуі, а новае будаўніцтва вялося ў антычных традыцыях. Былі адроджаны масавыя тэатральныя і цыркавыя паказы, дзейнічала ранейшая сістэма адукацыі, захоўваў прыярытэт лацінскі элемент у духоўным жыцці. Дзеячы культуры «Остгоцкага адраджэння» адрозніваліся шматграннасцю заняткаў, сумяшчалі высокія адміністрацыйныя пасады з інтэлектуальнай працай. У перыяд «Остгоцкага адраджэння» жылі Баэцый, Флавій Касіядор, Сімах, Энодый і інш. Культурныя пачынанні ў перыяд «Остгоцкага адраджэння» часта падтрымліваліся каралеўскай казной.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Пиков Г. Г. «Остготское возрождение» и формирование идеи «Нового Рима» // Из истории европейской культуры. — Новосибирск, 2002.
- Остготское возрождение // Искусство Средних веков и Возрождения. — ОЛМА Медиа Групп, 2002. — С. 80—81. — ISBN 978-5-9484-9063-2.