Павел Ян Грабоўскі (нар. 1761)
Выгляд
Павел Ян Грабоўскі | |
---|---|
Нараджэнне | 30 мая 1761 |
Смерць | 1831 |
Род | Грабоўскія |
Бацька | Міхал Грыгорый Грабоўскі |
Дзеці | Людвіка з Грабоўскіх[d] |
Павел Ян Грабоўскі (польск.: Paweł Jan Grabowski; 30 мая 1761 — 1831) — ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Грабоўскіх герба «Тапор» (або «Окша»). Нарадзіўся ў сям’і Міхала Грыгорыя і Эвы Караліны Жаленьскай[1].
На ўрадзе ваўкавыскага судовога старосты згадваецца ў 1783—1789 г., быў паслом на Вялікі сойм ў 1788—1792 г. У 1789 г. прызначаны генералам інспектарам войска ВКЛ, быў шэфам 5-га пяхотнага палка войска ВКЛ.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]З жонкай Веранікай Сцыпіён дэль Кампа меў двух сыноў Юзафа Міхала і Канстантыя Эдмунда, а таксама две дачкі:
- Караліна Марыя, жонка Анджэя Велапольскага, а пасля барона Караля Юзафа Ларыша;
- Людвіка, жонка Адама Антонія Броэль-Плятэра.