Міхал Грыгорый Грабоўскі
Міхал Грыгорый Грабоўскі | |
---|---|
Нараджэнне |
1719 |
Смерць |
1799[1] |
Род | Грабоўскія |
Бацька | Стэфан Грабоўскі |
Маці | Тэадора са Стрыенскіх[d] |
Дзеці | Павел Ян Грабоўскі (нар. 1761) |
Дзейнасць | афіцэр |
Званне | генерал-лейтэнант |
Узнагароды |
Міхал Грыгорый Грабоўскі (польск.: Michał Grzegorz Grabowski; 1719, Вялікае Княства Літоўскае — 8 жніўня 1799, г. Кракаў) — ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў са шляхецкага роду Грабоўскіх герба «Тапор» (або «Окша»). Нарадзіўся ў сям’і Стэфана, віштынецкага старосты, і Тэадоры са Стрыенскіх[2].
Спярша шамбялян ЯКМ і палкоўнік у 1757—1764 г., пасля генерал-маёр Рэгімэнта коннай гвардыі ВКЛ у 1772—1777 г., генерал-лейтэнант у 1783 г. Севярын Урускі згадваў яго як генерала маёра Рэгімэнта коннай гвардыі ВКЛ і шэфа карабінераў прыбочнай варты караля Рэчы Паспалітай у 1783 г[2].
Кавалер ордэна Святога Станіслава ў 1787 г[2].
Міхал Грыгоры памёр 8 жніўня 1799 года ў Кракаве[2].
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Пабраўся шлюбам з Эвай Каралінай Жаленьскай у сваім маёнтку Цяшковічы 23 студзеня 1757 г. З ёй меў трох сыноў: памерлых у малалецтве Тэадора Станіслава і Аляксандра Ксаверыя, а таксама Паўла Яна (нар. 1761).
Зноскі
- ↑ Michał Grzegorz Grabowski // NUKAT — 2002.
- ↑ а б в г Аляксей Шаланда. САПРАЎДНЫ ГЕРБОЎНІК ШЛЯХТЫ ВАЎКАВЫСКАГА ПАВЕТА Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVI—XVIII ст.