Пагада Шведагон
Пагада Шведагон — 98-метровая пазалочаная ступа ў Янгоне, М’янма. Назва паходзіць ад «Shwe» (бірм. золата) і «Dagon» — старажытнай назвы Янгона. Самая ўшанаваная ў Бірме пагада, паводле падання змяшчае рэліквіі чатырох Буд: посах Какусандхі, вадзяны фільтр Канагаманы, частку тунікі Касапы і восем валасоў Гаўтамы.
У 1608 годзе войскі партугальскага авантурыста Філіпэ дэ Брыта-э-Нікотэ разрабавалі яе і выкралі трохсоттонны звон Дхамазедзі, інкруставаны каштоўнасцямі. Звон затануў на глыбіні дзесяці метраў у глейкім дне ракі Іравадзі і з тых часоў лічыцца згубленым. У 1825 годзе брытанцы спрабавалі вывезці з Бірмы іншы звон, які мясціўся ў Шведагоне — Сінгумін, які важыць 23 тоны. Аднак лодка, на якой яго спрабавалі даставіць у Калькуту, не вытрымаў вагі звона і затануў. У выніку, англічане паабяцалі пакінуць Сінгумін бірманцам, калі тыя змогуць падняць звон са дна. Мясцовыя жыхары, прасунуўлі пад звон бамбукавыя бярвёны і ён усплыў самастойна.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Martin, Steve (2002). Lonely Planet Myanmar (Burma). Lonely Planet Publications. ISBN 1-74059-190-9.
- "Dictionary of Buddhism" by Damien Keown (Oxford University Press, 2003) ISBN 0-19-860560-9