Перайсці да зместу

Пагоніч звычайны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пагоніч звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Porzana porzana (Linnaeus, 1766)

Арэал
выява

     Месцы гнездавання      Увесь год

     Месцы зімовак
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176241
NCBI  670354
EOL  913273
FW  94496
Porzana porzana

Пагоніч звычайны (Porzana porzana) — птушка сямейства пастушковых.

Даўжыня цела 21-25 см, размах крылаў 31-42 см. Увесь перад цела ў белых крапінках, на баках белыя палосы i жаўтаватае падхвосце. Дзюба кароткая, чырвоная каля асновы, ногi зялёныя. Птушаняты ў чорным пуху з блакiтна-чырвоным налётам на версе галавы, дзюба чырвона-жоўтая з чорнымi плямкамi або палоскамi. Маладыя падобныя да дарослых. Голас: кароткiя свiсты «уiць, уiць, уіць», ад змяркання на працягу ўсёй ночы.

Арэал: Еўропа (акрамя поўначы), у Паўднёвай і Заходняй Еўропе — лакальна, Цэнтральная і Заходняя Азiя. Насяляе палосы трыснягу з невялiчкiмi акенцамі вады, плыткія, зарастаючыя азёры, заліваемыя рэкамі тэрыторыі з пастаянным узроўнем вады.

Пералёты від (папуляцыi з поўдня i захаду арэала аселыя). Месцы зiмовак часткова ў межах гнездавога арэала, а таксама на ўзбярэжжы Паўночнага мора, паўднёвым захадзе Еўропы, у Афрыцы, Паўднёвай Азiі да Бiрмы.

На Беларусі звычайны пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Гняздо пад прыкрыццем густой расліннасці на купіне або ў паламаным трыснягу, у вадзе або на сухім грунце даволі блiзка ад вады. Высокае, чашападобнае з неаднароднага матэрыала; аснова i высцiлка — з лiстоў і сцёблаў надводнай раслiннасцi; знешняя частка — са сцёблаў.

Яйкi (8-12, часам 6-14) з тупым вузейшым канцом, жаўтавата-шэрыя або аліўкава-ружовыя. Глыбокiя плямы — рэдкiя, шэра-папялістыя; паверхневыя — большыя i бясформенныя, карычнева-чырвоныя.

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X