Падмайстар
Выгляд
Падмайстар — непаўнапраўны член рамеснага цэха, памочнік майстра. Статус падмайстра атрымлівалі вучні, якія наймаліся да майстра і праходзілі ў яго курс навучання, сыны майстра. Пры выкананні пэўных патрабаванняў падмайстры пераводзіліся ў паўнапраўныя члены цэха — майстры. У XVII стагоддзі ў Гародні існавалі асобныя арганізацыі падмайстраў — кавалёў і кацельнікаў.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Падмайстар на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»