Пажарны цягнік
Выгляд
Пажарны цягнік — чыгуначны састаў, прызначаны для тушэння пажараў у непасрэднай блізкасці ад чыгуначных шляхоў, лакаматываў і на аб'ектах, размешчаных паблізу паласы адводу, а таксама для аказання дапамогі пры аварыі, крушэнні, лясных пажарах, паводках і іншых стыхійных бедствах.
Класіфікацыя і састаў
[правіць | правіць зыходнік]Пажарныя цягнікі ў залежнасці ад тактыка-тэхнічных характарыстык падпадзяляюцца на:
- першай катэгорыі (спецыялізаваныя)
- другой катэгорыі
Цягнік другой катэгорыі фарміруецца з:
- вагона для размяшчэння асабістага складу, помпавых установак, электрастанцыі, пажарнага інвентару і запасу спецыяльных сродкаў пажаратушэння
- двух-трох цыстэрнаў з запасам вады
У спецыялізаваны цягнік ўваходзіць дадаткова:
- крыты грузавы вагон для размяшчэння абсталявання і матэрыялаў неабходных для ліквідацыі аварыйных сітуацый на чыгунцы і перапампоўкі вадкасцяў з няспраўных цыстэрнаў
- цыстэрна-прыёмнік для збору аварыйнай вадкасці пры ліквідацыі аварыйных сітуацый (у камплектацыі асобных цягнікоў)
Пажарны цягнік абсталёўваецца сродкамі сувязі, крыніцамі электрычнай энергіі.