Перайсці да зместу

Палацца Памфілі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палац
Палацца Памфілі
Palazzo Pamphilj
Фасад палаца
Фасад палаца
41°53′54″ пн. ш. 12°28′22″ у. д.HGЯO
Краіна  Італія
Горад Рым
Архітэктурны стыль барока
Архітэктар Girolamo Rainaldi[d]
Будаўніцтва 16441650 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Палацца Памфілі (італ.: Palazzo Pamphilj) — палац, які выходзіць на П'яцца Навона ў Рыме (Італія), пабудаваны ў стылі барока з 1644 па 1650 год.

У 1470 годзе Антоніа Памфілі купіў тры дамы на паўднёвым боку П'яцца Навона. У 1644 годзе яго нашчадак Джавані Батыста Памфілі становіцца Папам Інакенціем X (1644-1655). Ён прызначыў Джыралама Райнальдзі, а пазней і Франчэска Бараміні, архітэктарамі новага палаца Памфілі. Джыралама Райнальдзі стварыў фасад палаца. Галерэя, упрыгожаная фрэскамі П'етра да Картоны, вялікая зала і авальныя лесвіцы належаць аўтарству Франчэска Бараміні. Інакенцій X падарыў палац сваёй сваячцы Алімпіі Майдальчыні, якая мела ў той час вялікі ўплыў на палітыку.

23 залы палацца Памфілі ўпрыгожаны шматлікімі фрэскамі вядомых мастакоў — Джачынта Джэміньяні, Гаспара Дзюгэ, П'ера Франчэска Молы і іншых. Будынак мае тры ўнутраных двары. У 1652-1672 гадах у комплекс палаца была ўбудавана царква Сант-Аньезэ-ін-Агонэ.

З 1920 года ў Палацца Памфілі размяшчаецца пасольства Бразіліі ў Рыме. Сам будынак перайшоў ва ўласнасць дзяржавы Бразіліі ў 1964 годзе[1]. Яшчэ адзін палац сям'і Дорыа-Памфілі размешчаны таксама ў Рыме, а трэці палац знаходзіцца ў Вальмантонэ ў правінцыі Рыма.

Зноскі