Паляўнічы на злодзеяў
«Паляўнічы на злодзеяў» (англ.: Thief-taker, таксама сустракаюцца пераклады «лавец злодзеяў, паляўнічы за злодзеямі») — чалавек, які за грашовую ўзнагароду займаўся пошукам і вяртаннем выкрадзенай маёмасці ў Вялікабрытаніі ў XVII—XIX стагоддзях. Прафесія фактычна знікла з утварэннем Службы сталічнай паліцыі ў 1829 годзе [1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Да з'яўлення паліцыі ў Лондане, а затым і Вялікабрытаніі ў XIX стагоддзі, паляўнічыя на злодзеяў выконвалі функцыі па злове злачынцаў у прыватным парадку. Іх дзейнасць нагадвала і ў значнай меры перасякалася з работай паляўнічых за галовамі. У адрозненне ад паляўнічых за галовамі, паляўнічыя на злодзеяў пераважна атрымлівалі ўзнагароду ад ахвяр злачынстваў, а не ад дзяржавы ці заклададаўцы. Дзякуючы цесным сувязям з крымінальным светам, паляўнічыя за злодзеямі часта выступалі пасрэднікамі ў вяртанні выкрадзенай маёмасці [2][3].
Крыміналізаванасць прафесіі прывяла да некалькіх гучных карупцыйных скандалаў, у тым ліку звязаных са справай Джонатана Ўайлда (англ.: Jonathan Wild) і справай Макданіела (англ.: Macdaniel affair) [1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Барыс Джонсан. Лондан па Джонсану. — Азбука-Аттикус, 2014.
- ↑ Гісторыя Лондана
- ↑ Злачынствы і пакаранні ў Англіі XVIII—XIX стагоддзяў