Панір (сыр)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Панір

Панір — свежы сыр, распаўсюджаны ў Паўднёвай Азіі, асабліва ў індыйскай, пакістанскай, афганскай, непальскай і бангладэшскай кухнях. Гэта несастараны, злёгку кіслотны сыр, тварог для якога зроблены з нагрэтага малака з лімонным сокам, воцатам, або любой іншай харчовай кіслатой. Яго рассыпістая і вільготная форма называецца ва ўсходняй Індыі і ў Бангладэш chhena або chhana. Слова «панір» персідскага паходжання.