Парк Фарэсталь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Парк Фарэсталь
Асноўная інфармацыя
ТыпГрамадскі парк 
Плошча171,9 км² га
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Парк Фарэсталь — гарадскі парк у сталіцы Чылі горадзе Сант’яга. Парк быў закладзены ў 1905 годзе на меліяраваных землях у даліне ракі Мапоча і знаходзіцца ў гістарычным цэнтры горада, на захад ад Пласа Бакведана і на ўсход ад Культурнага цэнтра Мапоча. З поўначы ён абмежаваны праспектам Санта-Марыя, на поўдні — вуліцай Мерсэд, на захадзе — вуліцай Ісмаэля Вальдэса Вергара. На сваім усходнім канцы парк пераходзіць у парк Бальмаседа, ствараючы амаль суцэльны ўчастак зеляніны ўздоўж ракі Мапоча.

У парку знаходзяцца Нацыянальны музей выяўленчага мастацтва і музыкі і Музей сучаснага мастацтва, насупраць парка на вуліцы Мерсэд знаходзіцца Паласіё Бруна.

Адметнымі асаблівасцямі парка з'яўляюцца яго тры алеі ўсходніх платанаў, а таксама насаджэнні бананавых дрэваў. У парку знаходзяцца помнікі лацінаамерыканскаму паэту Рубену Дарыё, пісьменнікам эпохі вызвалення, а таксама Хрыстафору Калумбу. Амаль кожны дзень тут праходзяць кніжныя кірмашы і культурныя фестывалі, на сцэне адкрытага тэатра ладзяць паказы акцёры.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя парка Фарэсталь на сайце Славутасці Чылі (www.monumentos.cl)