Партугальская рэвалюцыя (1820)
Партугальская рэвалюцыя 1820 года — буржуазная рэвалюцыя, якая адбылася ў Партугаліі ў жніўні — верасні 1820 года пасля паўстання ў Лісабоне і Порту. Падчас рэвалюцыі ўлада перайшла да часовай хунтай, пасля чаго былі скліканы кортэсы, якія прынялі ў студзені 1821 года канстытуцыю па прыкладзе Кадыскай. Сярод іншых мер яна прадугледжвала заснаванне пры каралі Дзяржаўнага савета з 13 чалавек, адмену феадальных прывілеяў, знішчэнне інквізіцыі, змяненне сістэмы адміністрацыйнага кіравання і секулярызацыю царкоўных земляў. Кароль Жуан VI, які вярнуўся ў Партугалію ў ліпені 1821 года, таксама прысягнуўся канстытуцыі. Аднак у 1823 годзе сілы, якія выступалі за аднаўленне абсалютызму, на чале з прынцам Мігелем Браганскім паднялі паўстанне ў правінцыі Траз-уж-Монтыш, што прывяло да паражэння рэвалюцыянераў і паклала пачатак мігелісцкім войнам.