Перайсці да зместу

Жуан VI

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жуан VI
манарх Партугаліі
1816 1826
King of the United Kingdom of Portugal, Brazil and the Algarve[d]
20 сакавіка 1816 7 верасня 1822
Regent of Portugal[d]
14 ліпеня 1799 20 сакавіка 1816
імператар Бразіліі[d]
15 лістапада 1825 10 сакавіка 1826

Нараджэнне 13 мая 1767(1767-05-13)[1][2]
Смерць 10 сакавіка 1826(1826-03-10)[1][2] (58 гадоў)
Месца пахавання
Род Браганса
Бацька Педру III
Маці Марыя I
Жонка Карлота Жаакіна[3]
Дзеці Марыя Тэрэза Партугальская[d], Франчэска Антоніа Партугальскі[d], Марыя Ізабела Партугальская[d], Педру I, Марыя Франчэска дэ Браганса[d], Ізабела Марыя Партугальская[d], Мігел I[d], Марыя да Асунсан Партугальская[d] і Ана дэ Хесус Партугальская[d]
Грамадзянства
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жуан (Іаан) VI (парт.: João VI o Clemente; 13 мая 1767, Лісабон — 10 сакавіка 1826, Лісабон) — кароль Аб’яднанага каралеўства Партугаліі, Бразіліі і Алгарві з 20 сакавіка 1816 па 10 сакавіка 1826 года (да 3 чэрвеня 1821 года знаходзіўся ў Бразіліі), унук Жуана (Іаана) V, сын Педру III і Марыі I, дачкі караля Жазэ I Партугальскага. Імя пры нараджэнні — Жуан Марыя Жазэ Франсішку Шаўер ды Паўла Луіш Антоніу Дамінгуш Рафаэл ды Браганса (João Maria José Francisco Xavier de Paula Luís António Domingos Rafael de Bragança).

З прычыны таго, што яго маці пакутавала ад душэўнай хваробы, у 1792 годзе стаў рэгентам. Ратуючыся ад французаў, у 1807 годзе адправіўся ў Бразілію, перадаўшы кіраванне Партугаліяй нялюбаму народам англічаніну Берэсфорду. Стаўшы пасля смерці маці ў 1816 годзе каралём, Жуан пакінуў Бразілію свайму сыну дону Педру, а сам у 1821 годзе вярнуўся ў Лісабон і прызнаў прынятую картэсамі іспанскую канстытуцыю 1812 года.

Адмяніўшы яе ў 1823 годзе, яму, аднак, не атрымалася задаволіць абсалютыстаў, на чале якіх стаялі каралева Карлота і яго сын дон Мігел. Мігел збіраўся адхіліць бацьку ад улады, але яго задуме не было накавана ажыццявіцца і ён быў выгнаны, пасля чаго зноў была ўведзена канстытуцыя. 13 мая 1825 годзе Жуан павінен быў прызнаць незалежнасць Бразіліі пад уладай свайго сына дона Педру (імператар Педру I Бразільскі) і адмовіцца ад правоў на бразільскі прастол.

З 1790 года Жуан быў жанаты з іспанскай інфантай Карлотай Жуакінай (17751830), дачкой Карла IV. У шлюбе нарадзіліся:

Зноскі

  1. 1 2 John VI // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Lundy D. R. Dom João VI de Bragança, Rei de Portugal e Brasil // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).