Пастэрцэ
Выгляд
Пастэрцэ (ням.: Pasterze) — найбуйнейшы ледавік у Аўстрыі. Даўжыня складае каля 9 км, знаходзіцца на вышыні ад 3463 да 2100 м над узроўнем мора. Размешчаны ва Усходніх Альпах (хрыбет Высокі Таўэрн) ля падножжа самай высокай гары Аўстрыі Гросглокнер. Працэс раставання ледавіка Пастэрцэ пачаўся ў 1856 годзе з-за спалучэння высокіх летніх тэмператур і малой колькасці зімовых ападкаў. Ледавікі ў суседняй Швейцарыі раставалі ў 2003 годзе хутчэй.