Перайсці да зместу

Патрык Генры Брус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Патрык Генры Брус
англ.: Patrick Henry Bruce
Фатаграфія
Дата нараджэння 25 сакавіка 1881(1881-03-25)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 лістапада 1936(1936-11-12)[1][2][…] (55 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Helen Kibbey Bruce[d]
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Мастацкі кірунак кубізм
Уплыў Анры Маціс
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Патрык Генры Брус (англ.: Patrick Henry Bruce; 2 красавіка 1880, Лонг-Айленд, Віргінія — 12 лістапада 1936, Нью-Ёрк) — амерыканскі мастак-кубіст.

Жыццё і творчасць

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння навучання жывапісу ў Нью-Ёрку Патрык Брус з’ехаў у Парыж, дзе ён, пачынаючы з 1907 года, працаваў у мастацкім атэлье Анры Маціса. Пазней Брус цесна сыходзіцца з Раберам Дэланэ, карціны якога, выкананыя ў яркай каляровай гаме, пакарылі маладога мастака і натхнілі да стварэння ўласных палотнаў у стылі сінхранізму.

Нягледзячы на тое, што Патрык Генры Брус прымаў удзел у знакамітай і скандальнай адначасова выставе амерыканскага сучаснага мастацтва Арсенальнай выставы, якая адбылася ў 1913 годзе ў Нью-Ёрку на гаўптвахце ў адной з былых казармаў, працы яго былі публікай незаўважаныя. У роспачы Брус знішчыў у 1932 годзе ўсе свае працы, за выключэннем 15 палотнаў, а праз 5 год скончыў жыццё самагубствам.

Зноскі

  1. а б RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. а б M. Sue Kendall Patrick Henry Bruce // Bruce, Patrick Henry // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2018. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T011651
  3. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.