Перайсці да зместу

Патрык Раян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Патрык Раян
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя лёгкая атлетыка
Нарадзіўся 4 студзеня 1881(1881-01-04)[1]
Памёр 13 лютага 1964(1964-02-13) (83 гады)
Пахаванне
Грамадзянства
Рост 188 см
Вага 113 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Патрык Раян (4 студзеня 1881 — 13 лютага 1964) — амерыканскі лёгкаатлет ірландскага паходжання. На Алімпійскіх гульнях 1920 года выйграў залаты медаль у кіданні молата з вынікам 52,875 метраў і сярэбраны медаль у кіданні вагі ў 56 фунтаў.

Выйграў чэмпіянат Ірландыі ў кіданні молата 11 разоў. У 1910 годзе эміграваў у ЗША, дзе пачаў працаваць у паліцыі Нью-Ёрка. 17 жніўня 1913 года на спаборніцтвах у Нью-Ёрку ўсталяваў першы афіцыйны сусветны рэкорд у кіданні молата — 57,77 м. Усяго ж 7 разоў станавіўся чэмпіёнам ЗША ў кіданні молата і 2 разы чэмпіёнам ЗША ў кіданні вагі ў 56 фунтаў. Падчас Першай сусветнай вайны ён уступіў у армію ЗША і служыў у Францыі. У 1924 годзе ён вярнуўся ў Ірландыю.

Зноскі

  1. Olympics at Sports-Reference.com