Пашпарт грамадзяніна Расіі
Appearance
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0b/Russian_passport.jpg/200px-Russian_passport.jpg)
Пашпарт грамадзяніна Расіі — асноўны дакумент, які выдаецца грамадзяніну для пасведчання яго асобы на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Пашпарт абавязаны мець усе грамадзяне, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту. Для выездаў за межы Расіі (за выключэннем шэрагу краін СНД, а таксама тэрыторый Абхазіі і Паўднёвай Асеціі) грамадзянам Расіі выдаецца замежны пашпарт.