Паўднёвая Асеція
| |||||
![]() | |||||
Гімн: «Уарзон Ирыстон!» | |||||
Заснавана | 20 верасня 1990[1] | ||||
Афіцыйныя мовы | асецінская, руская, грузінская[2] | ||||
Сталіца | Цхінвал[3] | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Цхінвал, Квайса | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка[4] | ||||
Прэзідэнт Старшыня парламента Прэм'ер-міністр |
Леанід Тыбілаў Станіслаў Кочыеў[5] Расціслаў Хугаеў | ||||
Плошча • Усяго |
167-я ў свеце 3885 км² | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2007) • Шчыльнасць |
72 000 (прыкладна)[6] чал. 13,73 чал./км² | ||||
Этнахаронім | паўднёвы асецін, паўднёвая асецінка, паўднёвыя асеціны | ||||
Валюта | расійскі рубель | ||||
Інтэрнэт-дамен | .su | ||||
Тэлефонны код | +7 9971, +7 9976, +7 99744, +7 995344[7] | ||||
Часавыя паясы | UTC+4[8] |
Рэспубліка Паўднёвая Асеція, РПА (асец. Республикæ Хуссар Ирыстон, руск.: Республика Южная Осетия) — часткова прызнаная дзяржава, утвораная на тэрыторыі Грузіі, мяжуе на поўначы з Расіяй, выхаду да мора не мае.
Незалежнасць абвешчана 20 верасня 1990 года Саветам народных дэпутатаў Паўднёваасецінскай аўтаномнай вобласці Грузіі. Сталіца — Цхінвал (грузінская назва — Цхінвалі).
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
З часу аднаўлення незалежнасці Грузіі ў 1991 годзе яе ўрад патрабаваў вываду расійскіх войскаў з краіны, аднак з 14 жніўня 1992 года расійскія войскі знаходзіцца ў Паўднёвай Асеціі паводле міратворчага мандату ад СНД.
Фактычную незалежнасць здабыла пасля грузіна-паўднёваасецінскага канфлікту 1992 года, аднак да жніўня 2008 года Грузія кантралявала значную частку Паўднёвай Асеціі — Ленінгорскі раён, сёлы з пераважна грузінскім насельніцтвам у іншых раёнах. У выніку канфлікту ў жніўні 2008 года ўстаноўлены поўны кантроль РПА над тэрыторыяй у адміністрацыйных межах Паўднёваасецінскай аўтаномнай вобласці Грузіі.
З краін-членаў ААН прызнана Расіяй, Нікарагуа, Венесуэлай, Науру і Тувалу пасля вайны ў жніўні 2008 года.
Фізіка-геаграфічны агляд[правіць | правіць зыходнік]
Вылучаюць 3 вышынныя паясы — перадгорны (да 1000 м) сярэднягорны (1000—2000 м) і высакагорны (вышэй 2000 м). Вялікую частку тэрыторыі займаюць горы — адгор’і Галоўнага Каўказскага хрыбта. Вышэйшая кропка — гара Халаца (3941 м). 89,3 % тэрыторыі размешчаныя на вышыні больш за 1000 м над у.м. Па тэрыторыі працягваюцца Рачынскі, Ліхскі (Сурамскі), Кударойскі, Гудзіскі, Харульскі, Ламіскі хрыбты; на паўночным усходзе размешчанае Кельскае нагор’е. Асноўныя перавалы праз Галоўны хрыбет: Роцкі, Зякарскі, Дзедаіскі. Поўдзень займае перадгорная частка Карталінскай раўніны.
Маюцца радовішчы і праявы свінцу, цынку, медзі, ртуці, нікелю, мыш’яку, тальку, барыту, мармуру, габру, туфу (больш 2 млн м³), іншых будматэрыялаў.
Клімат умераны, сярэдняя тэмпература студзеня ад −20 да −70C, жніўня ад +21 да 240C. Цёплая зіма тлумачыцца тым, што Галоўны Каўказскі хрыбет абараняе тэрыторыю краіны ад пранікнення халодных паўночных паветраных мас. Сярэднегадавая колькасць ападкаў 598 мм, яна прыкметна змяняецца ў адпаведнасці з вышыннай пояснасцю.
Галоўныя рэкі: Вялікая Ліахві (на якой стаіць Цхінвал), Малая Ліахві (прыток папярэдняй), Ксані, Лехура Меджуда (басейн Куры); найбольш значныя азёры — Келістба (плошча 1 279,6 м²), Эрца (410,0 м²), Цынарыстба (78,4 м²). На ўсход ад сяла Белот знаходзіцца вадасховішча плошчай 1 млн м²). Кельскае нагор’е з’яўляецца другім па колькасці азёр на Каўказе.
У залежнасці ад вертыкальнай занальнасці змяняецца тып глебавага покрыва, ад чарназёмных і перагнойна-карбанатных глеб прадгорнай зоны да горана-лугавых глеб высакагор’я. Амаль 1/2 тэрыторыі Паўднёвай Асеціі займаюць лясы: шыракалістыя (дуб, бук, граб) у ніжнім поясе і іглічныя (елка, месцамі піхта, хвоя) — у верхнім. Вышэй іглічных лясоў размяшчаюцца субальпійскія і альпійскія лугі. У лясах водзяцца воўк, мядзведзь, рысь, лісіца, сустракаюцца кабан, барсук, казуля.
Канстытуцыйны лад[правіць | правіць зыходнік]
Паводле Канстытуцыі, Рэспубліка Паўднёвая Асеція — унітарная дзяржава. Дзеючая Канстытуцыя прынятая 8 красавіка 2000 года на ўсеагульным рэферэндуме. Яна змяніла Канстытуцыю 1993 года, у выніку чаго Паўднёвая Асеція стала прэзідэнцкай рэспублікай. Глава дзяржавы — прэзідэнт, які абіраецца на 5 гадоў усеагульным прамым тайным галасаваннем. У цяперашні час прэзідэнтам з’яўляецца Эдуард Какойты, які ў 2001 годзе перамог на выбарах дзейнічаўшага прэзідэнта і перавыбраны ў 2006 годзе; прэм’ер-міністр з кастрычніка 2008 — Асланбек Булацаў. Заканадаўчая ўлада — Парламент Паўднёвай Асеціі — складаецца з 33 дэпутатаў, абіраных на 5 гадоў па шматмандатна-тэрытарыяльнай выбарчай сістэме.
Буйнейшая палітычная партыя — «Адзінства», якая карыстаецца падтрымкай улад. Іншыя партыі, напрыклад, «Фыдыбаста» («Айчына»), Нацыянал-дэмакратычная партыя і інш. малалікія і істотнай ролі не адыгрываюць. У сярэдзіне-канцы 1990-х гадоў сур’ёзную палітычную сілу ўяўляла Камуністычная партыя Паўднёвай Асеціі, якая падтрымлівала першага прэзідэнта Паўднёвай Асеціі — Людвіга Чыбірова.
Дзяржаўнай мовай з’яўляецца асецінская. Руская і грузінская ў месцах кампактнага пражывання грузін маюць статут афіцыйных моў.
Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]
Адміністрацыйны падзел Паўднёвай Асеціі ўключае чатыры раёны і адзін горад рэспубліканскага падпарадкавання:
- Дзаўскі раён (адміністрацыйны цэнтр: пасёлак Дзаў),
- Знаурскі раён (адміністрацыйны цэнтр: пасёлак Знаур),
- Ленінгорскі раён (адміністрацыйны цэнтр: пасёлак Ленінгор)
- Цхінвальскі раён (органы ўлады размяшчаюцца ў Цхінвалі),
- Цхінвалі
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
У 1989—2008 гадах насельніцтва Паўднёвай Асеціі скарацілася з 99 да 72 тысяч чалавек. На 2008 год (да жнівеньскага канфлікту) па прыблізных адзнаках насельніцтва Асеціі складалі асеціны (64,3 %), грузіны (25,0 %), рускія (2,8 %), армяне (1,21 %), яўрэі (0,9 %) і іншыя. Пасля жніўня 2008 года Паўднёвую Асецію пакінула вялікую колькасць грузін, аднак дакладную лічбу пакуль вызначыць не ўяўляецца магчымым.
Большасць насельніцтва — праваслаўныя[крыніца?], статус Аланскай епархіі, якая ахоплівае тэрыторыю рэспублікі, застаецца неўрэгуляваным, бо яна адмаўляецца ад падначалення Грузінскай праваслаўнай царквы. Маскоўскі патрыярхат з кананічна-прававых прычын адмаўляецца ад уключэння Аланскай епархіі ў свой склад.
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]
Асноўнымі галінамі прамысловасці Паўднёвай Асеціі з’яўляюцца машынабудаванне, дрэваапрацоўка, горназдабыўная, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, лёгкая і харчовая прамысловасць. Да нападу Грузіі прамысловасць Паўднёвай Асеціі налічвала 22 невялікіх прадпрыемства, якія ў 2006 годзе вырабілі прадукцыі (без ПДВ) на 61,6 млн расійскіх рублёў, што на 2,4 % перавысіла ўзровень 2005 года. Найбуйныя прадпрыемствы — заводы «Электравібрамашына», «Эмальпровад», механічны завод, лесакамбінат, Багіацкі налівачны завод, Цхінвальскі завод піва і фруктовых вод, прадпрыемства «Югастальк». Дзейнічаюць прыватные сталярныя цэха. Але маштабы гаспадарчай дзейнасці ў рэспубліцы ў цэлым мізэрныя, і асноўнай крыніцай паступлення фінансавых сродкаў з’яўляецца расійская дапамога і гандаль (як законны, так і кантрабандны) з Расіяй і Грузіяй.
Грашовая адзінка — расійскі рубель. У перспектыве — па меры нармалізацыі палітычнага і эканамічнага становішча варта чакаць развіцця турызму.
Сельская гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]
У сельскай гаспадарцы дамінуе жывёлагадоўля, развіта збожжавая гаспадарка, садоўніцтва і вінаградарства. У 2008 годзе плошча пасеваў пшаніцы вырасла ў параўнанні з 1990-мі гадамі больш за 10 разоў — з 130 да 1,5 тыс. га, чаканы ўраджай — больш за 2,5 тыс.т. (ураджайнасць — больш за 16,7 цэнтнераў з гектара)[крыніца?].
Транспарт[правіць | правіць зыходнік]
Транспарт Паўднёвай Асеціі прадстаўлены пераважна аўтамабільным. Менавіта ім здзяйсняюцца зносіны з іншымі краінамі і рэгіёнамі. Асноўнай транспартнай артэрыяй з’яўляецца Транскаўказская аўтамагістраль, якая праходзіць праз Роцкі тунэль, пабудаваны ў 1985 годзе працягласцю 3660 метраў — адзіная дарога, якая проста злучае з Паўночнай Асеціяй (Расія).
Чыгуначныя зносіны на адзінай у Паўднёвай Асеціі чыгуначнай галінцы Цхінвалі-Горы спыніліся ў 1991 годзе. Трубаправодны транспарт прадстаўлены газаправодам з Грузіі Агара-Цхінвалі. Агульная працягласць газавых сетак — 80 км, з іх газаправодаў сярэдняга ціску — 16 км, нізкага ціску — 54 км. Існуюць праекты будаўніцтва чыгуначнай лініі Уладзікаўказ-Цхінвалі і газаправоду з Расіі[9].
Адукацыя і навука[правіць | правіць зыходнік]
У Паўднёвай Асеціі маецца каля 55 сярэдніх школ, 1 ВНУ — Паўднёва-Асецінскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аляксандра Цібілова і 1 даследчая ўстанова — Паўднёва-Асецінскі навукова-даследчы інстытут.
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ 20 лет Республике Южная Осетия Архівавана 4 лістапада 2011.
- ↑ Конституция Республики Южная Осетия Архівавана 20 кастрычніка 2013. — статья 4 — ИА РЕС
- ↑ Канстытуцыя Рэспублікі Паўднёвая Асеція Архівавана 20 кастрычніка 2013. — артыкул 3 — ІА РЕС
- ↑ Канстытуцыя Рэспублікі Паўднёвая Асеція. Артыкул 47, пункт 1. Архівавана 11 жніўня 2009. Прэзідэнт Рэспублікі Паўднёвая Асеція з'яўляецца главой дзяржавы і главой выканаўчай улады
- ↑ Камуніст Станіслаў Кочиев ізноў узначаліў парламент Паўднёвай Асеціі Архівавана 21 лістапада 2015.
- ↑ «Рэспубліка» — Сайт прэзідэнта РЮА
- ↑ Абхазия вошла в зону России . Газета.Ru (24 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 15 снежня 2009.
- ↑ Ала Джыёева выйшла наперад на прэзідэнцкіх выбарах у Паўднёвай АсецііЦВК не мог апублікаваць вынікі галасавання, якое скончылася ў 20:00 па маскоўскім часе (супадае з мясцовым).
- ↑ (руск.)Запуск трубы с российским газом в Южной Осетии приурочили к началу «пятидневной войны»
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паўднёвая Асеція