Паўднёвы Пагай
Паўднёвы Пагай | |
---|---|
індан. Pagai Selatan | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 900 км² |
Насельніцтва | 10 000 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 11,11 чал./км² |
Размяшчэнне | |
3°00′ пд. ш. 100°20′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Індыйскі акіян |
Краіна | |
Паўднёвы Пагай (індан.: Pagai Selatan) — востраў у Індыйскім акіяне ў групе астравоў Ментавай. Уваходзіць у склад Інданезіі. Плошча — 900 км². Насельніцтва (2000 г.) — каля 10 тыс. чал.
Востраў знаходзіцца прыкладна ў 130 км на захад ад Суматры. Мае вулканічнае паходжанне. Цэнтральную частку займаюць камяністыя ўзгоркі. Самы высокі ўзгорак Гунунг-Мунтай дасягае 302 м.
Каля вострава назіраецца моцная сейсмічная актыўнасць. Вялікія землятрусы з чалавечымі ахвярамі адбыліся ў 1797 г., 1833 г., 2007 г., 2010 г.
Клімат трапічны вільготны. Захаваліся рэшткі дажджавых лясоў з эндэмічнай флорай і фаўнай.
Насельніцтва складаецца з ментавайцаў і перасяленцаў з Суматры, якія займаюцца пераважна сельскай гаспадаркай і гандлем. Развіваецца турызм. Востраў набывае ўсё большую папулярнасць сярод прыхільнікаў сёрфінгу.