Паўстанне ў Афінскім Політэхнічным універсітэце
Паўстанне ў Афінскім Політэхнічным універсітэце — студэнцкія хваляванні 14 — 17 лістапада 1973 года ў Афінах. Студэнты выступілі супраць дыктатуры «Чорных палкоўнікаў». Паўстанне было жорстка падаўлена вайскоўцамі.
Храналогія
[правіць | правіць зыходнік]Паўстанне пачалося з таго, што студэнцкія саюзы выказалі пратэст супраць планаў урада ўмяшацца ва ўніверсітэцкія выбары. Да вечара серады 14 лістапада 1973 года студэнты ўмацаваліся ў Афінскім політэхнічным універсітэце (Політэхніа) і абвясцілі барацьбу з урадам. У універсітэце пачала працу самаробная радыёстанцыя , якой удалося прыцягнуць увагу жыхароў горада да таго, што адбываецца.
15-га і 16-га лістапада каля ўніверсітэта сабралася некалькі тысяч чалавек, у асноўным студэнты і школьнікі. Каардынацыйная камісія студэнтаў заклікала да «барацьбы да перамогі». Да вечара пачаліся сутыкненні дэманстрантаў з паліцыяй, якія паступова ахапілі ўвесь цэнтр горада. У дзевяць вечара ў цэнтры ўжо былі пабудаваныя барыкады, дзе-нідзе пачаліся пажары. У горадзе былі зафіксаваныя перастрэлкі. Каля адзінаццаці вечара быў аддадзены загад аб умяшанні арміі.
Каля паўночы з прыгараднага раёна Гудзі высунулася калона бронемашын. У 2.45 ночы радыёстанцыя Палітэхніёна перадала свой апошні заклік. Насупраць універсітэта сталі танкі, адзін з якіх разбіў вароты універсітэта. Адбыўся кароткі штурм, падчас якога былі забіты 24 чалавекі і больш за тысячу паранены[1]. Сотні студэнтаў былі арыштаваны. Па афіцыйных дадзеных, ахвяр не было.
Пасля штурму ўніверсітэта пачаліся антыўрадавыя дэманстрацыі, падаўленыя ваенным рэжымам з ужываннем зброі. Кіраўнік хунты Георгіяс Пападопулас быў адпраўлены ў адстаўку, на яго месца ваенныя вылучылі Дзімітрыяса Іаанідыса . Пасля гэтага хунта пратрымалася нядоўга — менш за год.
Спадчына
[правіць | правіць зыходнік]Пасля аднаўлення дэмакратычнага ўрада ахвяр Палітэхніа абвясцілі пакутнікамі. Іх шануюць на дзяржаўным узроўні[2], ім пастаўлены помнікі. Прадаўжальнікамі іх справы лічылі сябе баевікі з левай радыкальнай групоўкі «17 лістапада », якая дзейнічала з сярэдзіны 70-х да 2002 году.
З моманту аднаўлення дэмакратычнага праўлення аж да апошняга часу грэчаскія ўніверсітэты карысталіся правам экстэрытарыяльнасці — паліцыі ўваход туды быў забаронены. Дапусціць паліцыю на тэрыторыю універсітэта мог толькі рэктарскі савет, які складаецца з выкладчыкаў і студэнтаў, прычым патрабавалася аднагалоснае рашэнне.
Зноскі
- ↑ 1973: Army deposes 'hated' Greek president
- ↑ День памяти Событий «Политехнио» Архівавана 22 сакавіка 2012.