Перайсці да зместу

Георгіяс Пападопулас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Георгіяс Пападопулас
грэч. Γεώργιος Παπαδόπουλος
прэм’ер-міністр Грэцыі
13 снежня 1967 8 кастрычніка 1973
Папярэднік Konstantinos Kollias[d]
Пераемнік Spiridon Markezinis[d]
Minister for National Defence of Greece[d]
13 снежня 1967 8 кастрычніка 1973
Папярэднік Grigorios Spandidakis[d]
Пераемнік Q14872975?
Minister of National Education and Religious Affairs of Greece[d]
20 чэрвеня 1969 21 ліпеня 1970
Папярэднік Theofylaktos Papakonstantinou[d]
Пераемнік Q16330487?
Minister at the Presidency of the Government of Greece[d]
21 красавіка 1967 8 кастрычніка 1973
Папярэднік Grigorios Kasimatis[d]
Пераемнік Ioannis Agathangelou[d]
прэзідэнт Грэцыі
1 чэрвеня 1973 25 лістапада 1973
Папярэднік Канстанцін II, кароль Грэцыі
Пераемнік Phedon Gizikis[d]
Regent of Greece[d]
21 сакавіка 1972 1 чэрвеня 1973
Папярэднік Georgios Zoitakis[d]
міністр замежных спраў Грэцыі[d]
21 ліпеня 1970 8 кастрычніка 1973
Папярэднік Panagiotis Pipinelis[d]
Пераемнік Christos Xanthopoulos-Palamas[d]

Нараджэнне 5 мая 1919(1919-05-05)[1][2][…]
Смерць 27 чэрвеня 1999(1999-06-27)[1][2][…] (80 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Хрыстас Пападопулас
Маці Хрысула Пападопулу
Дзеці сын: Андрэас
Нацыянальнасць Грэк
Грамадзянства
Веравызнанне Праваслаўны
Партыя беспартыйны
Адукацыя
Прафесія Ваенны
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў Сухапутныя войскі Грэцыі[d]
Званне брыгадны генерал
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гео́ргияс Пападо́пулас (грэч. Γεώργιος Παπαδόπουλος, 5 мая 1919 — 27 чэрвеня 1999) — глава хунты «чорных палкоўнікаў», якая кіравала ў Грэцыі ў 19671974 гг.

Нарадзіўся ў селі Элеахоры на Пелапанесе, у сям’і настаўніка. Бацька — Хрыстас Пападопулас, маці — Хрысула Пападопулу. Меў двух малодшых братоў — Канстанціна і Харлампія.

У 1940 скончыў школу курсантаў. Пазней удзельнічаў у Другой сусветнай вайне, ваяваў супраць італьянскіх і германскіх войскаў.

19 кастрычніка 1951 года ўдзельнічаў як адзін з суддзяў у працэсе над Нікасам Белаянісам і яго таварышамі.

21 красавіка 1967 года ўдзельнічаў ва ўрадавым перавароце, у выніку якога ваенная дыктатура прыйшла да ўлады. Са снежня таго ж года міністр нацыянальнай абароны Грэцыі. Пазней прэзідэнт партыі дэмакратаў.

У 1973 г. пачаў праводзіць непаслядоўную лібералізацыю, адмяніў манархію ў Грэцыі і стаў яе першым прэзідэнтам, у выніку чаго страціў падтрымку сярод сваіх ранейшых паплечнікаў па хунце.

25 лістапада 1973 г., пасля студэнцкіх выступленняў, зрынуты генералам Дзімітрыясам Іаанідысам, які ўзначаліў хунту.

Пасля звяржэння хунты ў 1974 г. прыцягнуты да суда і прысуджаны да смяротнага пакарання, якое было заменена на пажыццёвае зняволенне Канстантынасам Караманлісам. Утрымліваўся ў афінскай турме «Карыдала». Памёр сваёй смерцю ад хранічнага захворвання.

Зноскі

  1. 1 2 Georgios Papadopulos // Brockhaus EnzyklopädieF.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Geòrgios Papadòpulos // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  3. Find a Grave — 1996. Праверана 30 чэрвеня 2024.
  • Улунян А. А. Ошибка полковника Пападопулоса: Крах идеи «сильной руки» и крушение системы «управляемой демократии» в Греции (1967—1974 гг.) // Институт всеобщей истории РАН, 2004. (руск.) ISBN 5-94067-104-7