Перайсці да зместу

Пезінак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Пезінак
Pezinok
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Статус
Раённы цэнтр
Край
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1208
Першая згадка
Плошча
72,8 км²
Вышыня цэнтра
152 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
21 147 чалавек (2004)
Шчыльнасць
291 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
0 33
Паштовы індэкс
902 01
Аўтамабільны код
PK
Афіцыйны сайт
pezinok.sk (славацк.)
Пезінак на карце Славакіі
Пезінак (Славакія)
Пезінак

Пе́зінак (славацк.: Pezinok, ням.: Bösing, венг.: Bazin) — горад у паўднёва-заходняй Славакіі каля падножжа Малых Карпат. Горад і навакольныя вёскі (асабліва Модра і Светы Юр) вядомыя сваім вінаграднікамі і віном вельмі высокай якасці. Насельніцтва каля 21 тыс. чалавек.

Тэрыторыя, на якой ляжыць Пезінак, упершыню згадваецца ў 1208 годзе як Тэра Бозін. З першапачатковага земляробчага паселішча Пезінак становіцца вінаградарскім горадам. У XVI стагоддзі ў горад перабіраюцца шматлікія нямецкія імігранты з Аўстрыі. У 1647 годзе Фердынанд III даў гораду права вольнага каралеўскага горада. У XVII—XVIII стст. Пезінак быў адным з найбагацейшых гарадоў Венгрыі. У XIX стагоддзі прыходзіць індустрыялізацыя, якая спынілася ў першай палове XX стагоддзя, тады ж пачынаецца масавая іміграцыя ў Амерыку. У другой палове XX стагоддзя сітуацыя паляпшаецца і цяпер Пезінак адзін з самых паспяховых гарадоў Славакіі.