Пералом Мантэджы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пералом Мантэджы
МКХ-10 S52.0
МКХ-9 813.03 і 813.13
MeSH D009011
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пералом Мантэджы — гэта пералом у праксімальнай  (руск.) траціне локцевай косці  (руск.) з вывіхам праксімальнай галоўкі прамянёвай косці  (англ.). Траўма названая ў гонар італьянскага хірурга Джавані Батысты Мантэджы  (англ.)[1].

Прычыны[правіць | правіць зыходнік]

Механізмы ўключаюць:

  • Падзенне на працягнутую руку з перадплеччам у празмернай пранацыі  (укр.) (гіперпранацыйная траўма). Пераломы локцевай косці ў праксімальнай траціне з-за экстрэмальных дыслакацыі. У залежнасці ад уплыву і сіл, якія дзейнічаюць у кожным кірунку, ступень паглынання энергіі вызначае характар траўмы, удзел галоўкі прамянёвай косці і магчымасць адкрытага пералому з парывам мяккіх тканак.
  • Прамы ўдар па задняй частцы перадплеччаў. У гэтым кантэксце, ізаляваныя пераломы локцевай косці часцей за ўсё сустракаюцца пры абароне ад тупой траўмы, напрыклад, калі чалавек падчас абароны галавы закрываецца сагнутымі рукамі, адкрываючы іх пад удар палкі ці іншага прадмету.

Дыягностыка[правіць | правіць зыходнік]

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Існуе чатыры віды (у залежнасці ад зрушэння галоўкі прамянёвай косці)[2]:

Класіфікацыя Бадо — Пераломы Мантэджы
  • I — (60 %) — пярэдні вывіх галоўкі прамянёвай косці
  • II — (15 %) — задні або заднебакавы вывіх галоўкі прамянёвай косці.
  • III — (20 %) — бакавы вывіх галоўкі плечавой косці
  • IV — (5 %) — пярэдні вывіх галоўкі прамянёвай косці і пералом дыяфіза прамянёвай косці

Гэта класіфікацыя вядома як тыпы Бадо.

Лячэнне[правіць | правіць зыходнік]

Лячэнне пераломаў Мантэджы можа ажыццяўляцца кансерватыўна ў дзяцей з закрытай рэпазіцыяй (перавязка і гіпсавая павязка  (руск.)), але ў сувязі з высокай рызыкай зрушэння і наступнага няправільнага зрастання ў большасці выпадкаў прымяняецца адкрытая рэпазіцыя і ўнутраная фіксацыя  (англ.)[3].

Остэасінтэз (адкрытая рэпазіцыя і ўнутраная фіксацыя) локцевай косці лічыцца стандартам медыцынскай дапамогі ў дарослых.

Прагноз[правіць | правіць зыходнік]

У дзяцей вынікі своечасовага лячэння звычайна добрыя. Калі дыягностыка зацягваецца, патрабуецца рэканструктыўная аперацыя, больш верагодныя ўскладненні і прагноз горшы. У дарослых гаенне адбываецца павольней, і вынікі, як правіла, не такія выдатныя.  

Ускладненнямі хірургічнага ўмяшальніцтва пры пераломах Мантэджы з’яўляюцца няправільнае зрастанне тканак пасля пашкоджання, параліч і пашкоджанне нерва, пашкоджанні цягліц, артрыт  (руск.), тэндыніт  (руск.), інфекцыі, тугарухомасць суставаў  (англ.), сіндром сціскання  (укр.), чутныя хлапкі або трэск, дэфармацыі і хранічныя болі, звязаныя з хірургічным абсталяваннем, такім як штыфты, шрубы, пласціны. Некалькі аперацый можа спатрэбіцца для карэкцыі гэтага тыпу пералому, паколькі гэта амаль заўсёды дастаткова складаны пералом, які патрабуе кваліфікаванага хірурга-артапеда, прычым як правіла, спецыяліста, знаёмага з гэтым тыпам траўмы[4].

Зноскі

  1. G. B. Monteggia. Istituzioni Chirurgiche. Vol 5. Milano, Pirotta & Maspero, 1814.
  2. eMedicine: Monteggia Fracture
  3. McRae, Ronald; Esser, Max (2008). Practical Fracture Treatment (5th ed.). Elsevier Health Sciences. p. 187. ISBN 978-0-443-06876-8.
  4. Fracture Your Forearm: 3 Types of Broken Forearms(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2021. Праверана 11 лютага 2021.