Боль
Pain | |
---|---|
![]() | |
МКХ-10 | R52 |
МКХ-9 | 338 |
DiseasesDB | 9503 |
MedlinePlus | 002164 |
MeSH | D010146 |
![]() |
Боль — фізічная або душэўная пакута, пакутлівае ці непрыемнае адчуванне, пакута.
У медыцыне
[правіць | правіць зыходнік]З пункту гледжання медыцыны, боль — гэта:
- від пачуцця, своеасаблівае непрыемнае адчуванне;
- рэакцыя на гэта адчуванне, якая характарызуецца пэўнай эмацыянальнай афарбоўкай, рэфлекторнымі зменамі функцый унутраных органаў, рухальнымі безумоўнымі рэфлексамі, а таксама валявымі намаганнямі, накіраванымі на збавенне ад болевага фактару;
- непрыемнае сэнсарнае і эмацыйнае перажыванне, звязанае з рэальным ці меркаваным пашкоджаннем тканак, і адначасова рэакцыя арганізма, якая мабілізуе розныя функцыянальныя сістэмы для яго абароны ад уздзеяння патагеннага фактару.
Вылучаюць два асноўныя тыпы болю: нацыцэптыўны і нейрапатычны. Іх адрозненне абумоўлена крыніцамі болю. Нацыцэптыўны боль — следства актывацыі рэцэптараў перыферычнай нервовай сістэмы, болевымі стымуламі з прычыны пашкоджання тканкі. Нейрапатычны боль — следства пашкоджання або дысфункцыі цэнтральнай нервовай сістэмы або перыферычных нерваў.
Таксама боль можа выклікацца дзеяннем хімічных рэчываў на цеплавыя рэцэптары нервовай сістэмы. Напрыклад, этылавы спірт зніжае парог адчувальнасці тэмпературнага рэцэптара з 42 да 34 градусаў і пры нармальнай тэмпературы з’яўляецца боль.
Працяглы боль суправаджаецца змяненнем фізіялагічных параметраў (крывяны ціск, пульс, пашырэнне зрэнак, змяненне канцэнтрацыі гармонаў).
Востры боль таксама суправаджаецца зменамі гемадынамікі, што звязана са стымуляцыяй сімпата-адрэналавай сістэмы. Больш за тое, са змен параметраў сімпата-адрэналавай сістэмы медык можа разумець, наколькі боль інтэнсіўны (аб’ектыўныя параметры болю). Прыклад: падчас хірургічнай аперацыі пад наркозам у пацыента пашыраюцца зрэнкі, пачашчаецца пульс, нязначна павышаецца АЦ (10-20 мм рт. сл.); гэта сведчыць, што доза наркозу, уведзеная пацыенту, недастатковая.
Ёсць захворванні нервовай сістэмы, пры якіх у чалавека цалкам няма здольнасці адчуваць боль; такое назіраецца, напрыклад, пры прыроджанай неадчувальнасці да болю з ангідрозам.
Разнавіднасці фізічнага болю
[правіць | правіць зыходнік]Востры боль
[правіць | правіць зыходнік]Востры боль вызначаецца як кароткая па часе праява болю з прычыны, якая лёгка ідэнтыфікуецца. Востры боль — гэта папярэджанне арганізму аб існуючай у дадзены момант небяспецы арганічнага пашкоджання або захворвання. Часта ўстойлівы і востры боль суправаджаецца таксама ныючым болем. Востры боль звычайна канцэнтруецца ў пэўным участку перад тым, як ён нейкім чынам распаўсюдзіцца шырэй. Гэты тып болю звычайна добра паддаецца лячэнню.
Хранічны боль
[правіць | правіць зыходнік]Хранічны боль захоўваецца даўжэй таго адпаведнага адрэзка часу, на працягу якога ён звычайна павінны завяршацца. Часта ён больш цяжкі для лячэння, чым востры боль. Асаблівая ўвага патрабуецца пры абыходжанні з любымі болямі, якія сталі хранічнымі.
У выключных выпадках нейрахірургі могуць правесці складаную аперацыю па выдаленні асобных частак галаўнога мозгу пацыента, каб справіцца з хранічнымі болямі. Падобнае ўмяшанне можа пазбавіць пацыента ад суб’ектыўнага адчування болю, але, як сігналы ад болевага ачагу ўсё роўна будуць перадавацца па нейронах, цела працягне рэагаваць на іх.
Скурны боль
[правіць | правіць зыходнік]Скурны боль узнікае пры пашкоджанні скуры альбо падскурных тканак. Скурныя нацыцэптары заканчваюцца крыху ніжэй скуры і дзякуючы высокай канцэнтрацыі нервовых канчаткаў даюць высокадакладнае, лакалізаванае адчуванне болю малой працягласці.
Саматычны боль
[правіць | правіць зыходнік]Саматычны (нацыгенны) боль узнікае ў звязках, сухажыллях, суставах, касцях, крывяносных сасудах і нават у саміх нервах. Ён вызначаецца саматычнымі нацыцэптарамі. З прычыны недахопу болевых рэцэптараў у гэтых участках яны вырабляюць тупы, дрэнна лакалізаваны, больш працяглы боль, чым у скурных боляў. Сюды ўваходзяць, напрыклад, расцяжэнні суставаў і зламаныя косткі.
Унутраны боль
[правіць | правіць зыходнік]Унутраны боль узнікае ад унутраных органаў цела. Унутраныя нацыцэптары размешчаны ў органах і ва ўнутраных поласцях. Яшчэ меншая колькасць болевых рэцэптараў у гэтых участках цела прыводзіць да з’яўлення больш ныючага і працяглага болю, у параўнанні з саматычным. Унутраны боль асабліва цяжка лакалізаваць, і пры некаторых унутраных арганічных пашкоджаннях адчуванне болю «прыпісваецца» ўчастку цела, які ніяк не звязаны з участкам самога пашкоджання.
Сардэчная ішэмія (недастатковае ўтрыманне крыві ў сардэчнай мышцы) — гэта, магчыма, самы вядомы прыклад такога «прыпісвання» болю; адчуванне можа размяшчацца як асобнае пачуццё болю крыху вышэй грудной клеткі, у левым плячы, руцэ ці нават у далоні.
Боль, які ўспрымаецца як зыходзячы з іншага месца, узнікае з прычыны таго, што болевыя рэцэптары ва ўнутраных органах таксама ўзбуджаюць і спіннамазгавыя нейроны, якія ўзбуджаюцца пры скурных пашкоджаннях. Пасля таго як мозг пачынае звязваць узрушанасць гэтых спіннамазгавых нейронаў са стымуляцыяй саматычных тканак у скуры ці мускулатуры, болевыя сігналы, якія ідуць ад унутраных органаў, пачынаюць інтэрпрэтавацца мозгам як тыя, што не зыходзяць са скуры.
Фантомны боль
[правіць | правіць зыходнік]Фантомны боль у канечнасцях — адчуванне болю, якое ўзнікае ў страчанай канечнасці ці ў канечнасці, якая не адчуваецца праз звычайныя адчуванні. Дадзеная з’ява практычна заўсёды злучана з выпадкамі ампутацый і паралічу. Акрамя фантомных боляў, рэгіструюць фантомныя канечнасці — не звязанае з болем адчуванне чалавекам страчанай канечнасці.
Нейрапатычны боль
[правіць | правіць зыходнік]Нейрапатычны боль («неўралгія») можа з’явіцца як вынік пашкоджання або захворвання саміх нервовых тканак (напрыклад, зубны боль). Гэта можа парушыць магчымасць адчувальных нерваў перадаваць правільную інфармацыю таламусу (аддзелу прамежкавага мозгу), і адгэтуль мозг няправільна інтэрпрэтуе болевыя стымулы, нават калі адсутнічаюць відавочныя фізіялагічныя прычыны болю.
Боль пры злаякасных пухлінах
[правіць | правіць зыходнік]У красавіку 2015 года ў часопісе Pain былі апублікаваныя вынікі даследавання, праведзенага пад кіраўніцтвам доктара Дэвіда Лэма з Універсітэта Таронта. Даследнікі паспрабавалі высветліць, чаму ў анкалагічных хворых узнікаюць моцныя болі. Яны прыйшлі да высновы, што галоўным трыгерам з’яўляецца ген TMPRSS2, які адказвае за развіццё некаторых агрэсіўных андрагензалежных пухлін.
TMPRSS2 знаходзіцца на паверхні ракавых клетак і можа ўзаемадзейнічаць з болевымі рэцэптарамі. Была выяўлена выразная карэляцыя: чым большая колькасць TMPRSS2 ўступае ў кантакт з болевымі рэцэптарамі, тым мацней боль, прычым колькасць TMPRSS2 выразна карэлюе з інтэнсіўнасцю боляў пры злаякасным наватворы.
Адкрыццё, звязанае з TMPRSS2, можа прывесці да стварэння новых лекаў для барацьбы з болем у анкалагічных хворых. Гэтыя прэпараты будуць падаўляць экспрэсію гена TMPRSS2 альбо блакаваць кантакт з болевымі рэцэптарамі.
Псіхагенны боль
[правіць | правіць зыходнік]Псіхагенны боль дыягнастуюць пры адсутнасці арганічнага захворвання альбо ў тым выпадку, калі апошняе не можа растлумачыць характар і выяўленасць болевага сіндрому. Псіхагенны боль заўсёды мае хранічны характар і ўзнікае на фоне псіхічных расстройстваў: дэпрэсіі, трывогі, іпахондрыі, iстэрыi, фобіі. У значнай часткі хворых важную ролю граюць псіхасацыяльныя фактары (незадаволенасць працай, імкненне атрымаць маральную або матэрыяльную выгаду). Асабліва цесныя сувязі існуюць паміж хранічным болем і дэпрэсіяй.
Паталагічны боль
[правіць | правіць зыходнік]Паталагічны боль — змененае ўспрыманне болевых імпульсаў у выніку парушэнняў у коркавых і падкоркавых аддзелах цэнтральнай нервовай сістэмы. Парушэнні могуць узнікаць на любым узроўні нацыцэптыўнай сістэмы, а таксама пры парушэнні сувязі паміж нацыцэптыўнымі ўзыходзячымі структурамі і антынацыцэптыўнай сістэмай.