Першая Цвярская-Ямская вуліца
Першая Цвярская-Ямская вуліца Цвярскі раён | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | |
Працягласць |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першая Цвярская-Ямская вуліца — вуліца ў Цэнтральнай адміністрацыйнай акрузе горада Масквы на тэрыторыі раёна «Цвярскі». Вуліца пачынаецца ад Трыўмфальнай плошчы і ідзе да плошчы Цвярская Застава.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Цвярская ямская слабада займала вялікую прастору з абодвух бакоў ад Цвярской дарогі, фурманы (руск.: ямщики) забяспечвалі перавозку пошты, пасажыраў і грузаў спачатку па тракце Масква-Цвер, потым Масква-Санкт-Пецярбург. Слабада захоўвала свой характар да другой паловы XIX стагоддзя, але пасля будаўніцтва ў 1870 Смаленскага (цяпер Беларускага) вакзала пачалася актыўная забудова Цвярской-Ямской вуліцы. У 1872 годзе па ёй пусцілі конку, а ў пачатку XX стагоддзя — трамвай.
На скрыжаванні Першай Цвярской-Ямской вуліцы з сучаснай вуліцай Юліуса Фучыка знаходзілася пабудаваная выдатным архітэктарам Ф. А. Шэхтэлем у 1890—1902 гадах Мікольская капліца ў памяць пра дзень шлюбу імператара Мікалая II і імператрыцы Аляксандры Фёдараўны ў імя Мікалая Цудатворца пры храме Васіля Кесарыйскага (не захавалася).
У 1932 году Першая Цвярская-Ямская вуліца была аб’яднаная з Цвярской пад агульнай назвай — вуліца Горкага ў гонар пісьменніка А. М. Горкага. У 1990 годзе вуліцы вярнулі гістарычную назву.